Натан Штраўс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Натан Штраўс
Дата нараджэньня 31 студзеня 1848(1848-01-31)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 11 студзеня 1931(1931-01-11)[1] (82 гады)
Месца сьмерці
Занятак прадпрымальнік, філянтроп, прамысловец, гуманіст
Бацька Lazarus Straus[d]
Маці Sara Straus[d]
Дзеці Натан Штраўс-малодшы[d]

На́тан Штраўс (па-нямецку: Nathan Straus; 31 студзеня 1848 — 11 студзеня 1931) — амэрыканскі прамысловец, філянтроп, гуманіст, саўладальнік найбуйнейшай амэрыканскай сеткі ўнівэрмагаў: «RH Macy & Co». а таксама уладальнік сеткі ўнівэрмагаў «Abraham & Straus». Вялікую частку сваіх актываў ахвяраваў на сыянісцкі рух, на бібліятэкі і ахову здароўя. Актыўна выступаў за абавязковую пастэрызацыю малака. Пабудаваў станцыі пастэрызацыі малака ў 36 гарадах ЗША. Ім былі адкрыты дзіцячыя мэдычныя цэнтры ў Тэль-Авіве і Ерусаліме. Імя Натана Штраўса з 1927 году носіць Натанія — горад у Ізраілі, найбуйнейшы курорт міжземнаморскага ўзьбярэжжа.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Nathan Straus // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #1020899565 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.