Нафтан Наваполацак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нафтан Наваполацак
Поўная назва Футбольны клюб «Нафтан Наваполацак»
Заснаваны 1963
Горад Наваполацак, Беларусь
Стадыён «Атлянт»
Умяшчальнасьць: 4500
Старшыня Леанід Падліпскі
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Найвышэйшая ліга
 · 2023 12 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

«Нафта́н» — беларускі футбольны клюб з гораду Наваполацак, заснаваны ў 1963 годзе. У 1996—2017 гадах удзельнічала ў Найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі (акрамя 2002 году). Двухразовы ўладальнік Кубка Беларусі (2009, 2012). З 2018 году выступаў у Першая лізе ажно да 2023 году. Дзякуючы перамозе ў розыгрышу Першай лігі 2022 году клюб атрымаў права на павяртаньне ў Найвышэйшую лігу пасьля працяглай адсутнасьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя футбольныя каманды ў Наваполацку зьявіліся яшчэ ў 1959 годзе, якія прадстаўлялі трэст №16 «Нафтабуд». Аднак, калі пачаў сваю працу пабудаваны нафтапераапрацоўчы завод, клюб прадпрыемства «Нафтавік» пачаў браць удзел у абланых спаборніцтвах. Да клюбу адрызу прыйшлі посьпехі, то бок, атрымаўшы перамогу ў фінале ў гульні супраць віцебскага «Станкабудаўніку», клюб стаў уладальнікам Кубка Віцебскай вобласьці. На той момант асноўны склад клюбу будаваўся на арэнбурцах, працаўніках Орскага ПНЗ, які прыяжджалі ў Наваполацак паводле пераводу на працу.

У 1965 годзе «Нафтавік» стаўся ўладальнікам Кубак БССР. На шляху да перамогі, былі пасьлядоўна пераадолены магілёўскі «Мэталюрг», зборная Петрыкава й берасьцейскі «Лякаматыў». Аднак у першынстве БССР значных пасьпехаў клюб ня зьведаў. З 1965 па 1974 гады каманда праводзіла ў першым і другім дывізіёнах. У 1966 годзе клюб быў зьняты са спаборніцтваў з-за адсутнасьці турнірнай пэрспэктывы, а сэзоны 1969 і 1970 гадоў і наогул прапусьціў. У 1974 годзе «Нафтавік» узяў свой апошні ўдзел у чэмпіянаце БССР.

У сярэдзіне 1980-х гадоў адбылося адраджэньне клюбу, што сталася заслугай працаўнікоў на прыстасаваньнях комплексу па вытворчасьці вадкіх парафінаў. Новы клюб атрымаў назву «Парэкс». Аднак, як і «Нафтавік», клюб меў аматарскі статус. Празь некалькі гадоў станаўленьня клюбу была вернута папярэдняя назва, такім чынам клюб зноўку быў вернуты ў розыгрышы нацыянальных спаборніцтваў. У 1989 годзе «Нафтавік» атрымаў бронзавыя мэдалі абласнога першынства, на наступны год клюб дамогся другога месца ў абласным спаборніцтве. У 1991 годзе клюб атрымаў назву «Нафтан», і адразу стаўся пераможцам турніру прафзьвязаў БССР. У 1992—1996 гадох каманда, атрымліваючы фінансавую падтрымку з боку нафтапераапрацоўчага заводу, канчаткова атрымала прафэсійны статус.

У 2003 годзе Леанід Падліпскі быў абраны старшынём наваполацкага клюбу. У 2004 годзе ён запрасіў Вячаслава Акшаева на пасаду галоўнага трэнэра. У 2004 годзе наваполацкія футбалісты занялі 10 месца, але ў наступныя сэзоне вынікі паляпшаліся. У 2005 годзе клюб узяў сабе новую назву «Нафтан», якія і дасюль выкарыстоўваецца клюбам. У 2007 годзе ачоліў клюб Ігар Кавалевіч, які да таго працаваў быў з дублюючым складам каманды. Паводле вынікаў сэзону 2009 году «Нафтан» узьняўся на выніковае 4 месца. У тым жа годзе паўночнікі здабылі Кубак Беларусі, перагуляўшы ў дадатковы час у фінальным матчы на менскім стадыёне Дынама салігорскі «Шахцёр» зь лікам 2:1. Пераможны гол улучыў у браму салігорцаў Дзьмітры Верхаўцоў. Дзякуючы гэтаму, навапалачане атрымалі права дэбтаваць у эўракубках. Паводле лёсаваньня ў розыгрышу Лігі Эўропы 2009—2010 гадоў супернікам беларускаму клюбу выпала быць бэльгійскаму «Генту». У хатнім матчы, які аднак ладзіўся ў Віцебску празь неадпаведнасьць наваполацкага стадыёну стандартам УЭФА, «Нафтан» здабыў перамогу зь мінімальным лікам 2:1. Абодва голы запісаў на свой рахунак Аляксандар Дзегцяроў. Матч у адказ скончыўся паразай 1:0, і толькі праз перавагу ў колькасьці здабытых галоў у гасьцёх бэльгійцы рушылі далей. У 2012 годзе «Нафтан» зноўку здабыў кубак краіны, гэтым разам у фінале на тым жа стадыёне Дынама выгуляўшы «Менск» у сэрыі пэнальці. Асноўны час скончыўся зь лікам 2:2. Галы на свой рахунак запісалі Алег Шкабара і Фёдар Чарных. У наступных сэзонах вынікі клюбу пачалі пагаршацца, гэтак у сэзоне 2016 году «Нафтан» скончыў на 13 месца, а праз год заняў апошні радок і выбыў з Найвышэйшай лігі.

Вярнуцца ў элітны дывізіён навапалачане доўгі час ня былі здольныя. Клюб звычайна лічыўся сярэдняком Першай лігі. У 2020 годзе шэраг гульцоў каманды былі выкрытыя ва ўдзеле ў дамоўленых матчах яшчэ ў 2017—2018 гадах[1]. Усё зьмянілася калі перад пачаткам сэзону 2022 году «Нафтан» запрасіў да сябе дасьведчаных гульцоў з матчамі ў Найвышэйшай лізе на сваім рахунку, як то Цярэнція Луцэвіча, Артура Каца, Дзьмітра Ігнаценка і Юрыя Казлова. Апошні зь іх поруч з футбалістам петрыкаўскага «Шахцёра» Максімам Кавалевічам стаў найлепшым бамбардзірам розыгрышу Першай лігі, зарабіўшы 13 галоў. Перад пачаткам сэзону 2023 году галоўным трэнэрам быў прызначаны Юры Пунтус, які, аднак, пратрымаўся толькі да траўня. Ён быў звольнены праз дрэнныя вынікі каманды. «Нафтан» ачоліў Альбэрт Рыбак, які незадоўга да таго быў вызвалены з пасады галоўнага трэнэра «Белшыны». Значна падвысіць вынікі трэнэр ня здолеў. У выніку навапалачане фінішавалі на 12 месцы. У студзені 2024 году адбылася рэарганізацыя клюбу[2][3].

Былыя назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Нафтан» (1992—1994)
  • «Нафтан-Дэвон» (1995—2000)
  • «Нафтан» (з 2001)

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 17 сакавіка 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
4 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Аляксандар Кучынскі 1996
5 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Андрэй Лебедзеў 1991
7 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Міхаіл Калядка 1988
9 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Мікіта Някрасаў 2000
10 Сьцяг Украіны Нап Раман Папарыга 1999
11 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Ігнат Прановіч (ар. Менск) 2003
13 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Аляксей Харытановіч 1995
14 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Ягор Шадзько 2003
15 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Дзьмітры Тамела 1992
16 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Дзьмітры Сай 1996
17 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Антон Сучкоў (ар. Нёман) 2002
20 Сьцяг Расеі ПА Уладзімер Марухін (ар. Нафтахімік) 2003
21 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Ігнаці Сідар 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
28 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Дзьмітры Маліноўскі 2003
31 Сьцяг Расеі Нап Арсэн Джыёеў 2002
44 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Анатоль Саньнікаў (ар. БАТЭ) 2004
52 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Ягор Крэс 2003
79 Сьцяг Расеі Аб Хетаг Бадоеў 2000
88 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Арцём Драбатовіч 2003
92 Сьцяг Расеі Аб Арцём Шчадзін 1992
Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Аляксандар Наўмовіч (ар. Гомель) 2001
Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Арцемі Літвінаў 2003
Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Іван Ціханаў 2003
Сьцяг Расеі ПА Георгі Эрмідзі 2001
Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Марат Калінчанка 1999

Галоўныя трэнэры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Трэнэр Пэрыяд
Аляксандар Трайдук 01.1992—06.2001
Андрэй Зыгмантовіч 07.2001—02.2002
Васіль Зайцаў 02.2002
в. а. Васіль Зайцаў 03.2002—05.2004
Вячаслаў Акшаеў 05.2004—05.2007
в. а. Ігар Кавалевіч 05.2007—06.2007
Ігар Кавалевіч 07.2007—12.2012
 
Трэнэр Пэрыяд
Павал Кучараў 12.2012—06.2013
в. а. Валеры Стрыпейкіс 06.2013—12.2013
Валеры Стрыпейкіс 12.2013[4]—08.2016[5]
в. а. Алег Сідарэнкаў 08.2016—11.2016
Алег Сідарэнкаў 11.2016[6]—11.2017[7]
Аляксандар Трайдук 01.2018[8]—08.2018[9]
Юры Поклад 06.2018[10]—12.2018[11]
 
Трэнэр Пэрыяд
Тарас Чопік 01.2019[12]—05.2021
в. а. Валеры Стрыпейкіс 05.2021—07.2021
Валеры Стрыпейкіс 07.2021—01.2022
Вячаслаў Герашчанка 01.2022—12.2022
Юры Пунтус 12.2022—05.2023
Альбэрт Рыбак 05.2023—

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2012 Найвышэйшая 9 30 7 8 15 23–40 29 1/16
2013 Найвышэйшая 10 32 9 10 13 29–41 37 1/16
2014 Найвышэйшая 5 32 11 10 11 40–43 43 1/8
2015 Найвышэйшая 9 26 8 6 12 34–35 30 1/2
2016 Найвышэйшая 13 30 7 8 15 25–46 29 1/8
2017 Найвышэйшая 16 30 4 6 20 18–57 13[a] 1/8
2018 Першая 5 28 10 11 7 28–24 41 1/16
2019 Першая 5 28 13 8 7 58–43 47 1/8
2020 Першая 12 26 10 6 10 36–43 21[b] 1/16
2021 Першая 8 33 11 11 11 44–46 44 1/16
2022 Першая 1 24 16 5 3 55–19 53 1/16
2023 Найвышэйшая 12 28 6 5 17 28–57 23 1/16

Удзел у эўракубках[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кубак Г В Н П М
Кубак УЭФА/Ліга Эўропы 4 1 1 2 8—9
Усяго 4 1 1 2 8—9
Сэзон Кубак Раўнд Клюб Дома У гасьцях
2009—2010 Ліга Эўропы 2 к/р Сьцяг Бэльгіі Гент 2:1 0:1
2012—2013 Ліга Эўропы 2 к/р Сьцяг Сэрбіі Црвена Зьвезда Бялград 3:4 3:3

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Нафтан» пазбаўлены 5 пунктаў
  2. ^ «Нафтан» пазбаўлены 15 пунктаў праз удзел гульцоў у дамоўленых матчах у 2017—2018 гадах

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Дело о “договорняках”. “Мы уступили 0:3. После матча Солодовников обвинил нас в сдаче игры. Мне было стыдно...” (рас.). Прессбол.
  2. ^ «Председатель „Нафтана“ Бондарчук о „реорганизации“: это не развитие футбола, а уничтожение новополоцкого футбола» (рас.). Прессбол.
  3. ^ «Власти хотят удвоить бюджет „Нафтана“ и рассчитывают, что он не будет бороться за выживание» (рас.). Football.by.
  4. ^ Валерий Стрипейкис утвержден главным тренером «Нафтана» (рас.)
  5. ^ «Нафтан» уволил Валерия Стрипейкиса (рас.)
  6. ^ Сидоренков утвержден в качестве главного тренера «Нафтана» (рас.)
  7. ^ Сидоренков уволился из «Нафтана». У всех футболистов закончились контракты (рас.)
  8. ^ Александр Трайдук возглавил «Нафтан» (рас.)
  9. ^ Александр Трайдук подал в отставку с поста главного тренера «Нафтана» (рас.)
  10. ^ Юрий Поклад назначен главным тренером «Нафтана» (рас.)
  11. ^ Поклад покинул пост главного тренера «Нафтана» (рас.)
  12. ^ Украинский специалист возглавил «Нафтан» (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]