Нахані (нацыянальны парк)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Нацыянальны парк Нахані
Nahanni National Park Reserve*
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО

Nahanni - VirginiaFalls.jpg
Краіна Канада
Тып
Крытэры
Спасылка [1]
Рэгіён** Паўночна-Заходнія тэрыторыі
Каардынаты 61/05/00/N/123/36/00/W
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 1976  (невяд. сэсія)
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску
** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО

Нацыянальны парк Нахані — нацыянальны парк Канады, разьмешчаны ў даліне ракі Саўт-Нахані (прытоку ракі Ліард) у 500 км на захад ад сталіцы Паўночна-Заходніх тэрыторый Елаўнайф, у паўднёвай частцы гор Макензі.

Парк быў заснаваны ў 1976 годзе. У перакладзе з языка народа дэне, «нхані» азначае «душа». На рацэ Саўт-Нахані разьмешчаны чатыры каньёна: Першы, Другі, Трэці і Чацьвёрты. Рака вядомая дзякуючы вадаспаду Вірджынія вышынёй 90 м, што ў два разы вышэй Ніягарскага вадаспаду. На тэрыторыі парку знаходзяцца серныя тэрмальных крыніц, тундра, зьмешаныя лясы з елак і таполяў. У 1978 году парк стаў Сусьветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Народ дэне выкарыстоўваў зямлі вакол Нацыянальнага парку Нахані на працягу тысяч гадоў. Першыя людзі прыйшлі на гэтую тэрыторыю прыкладна 9,000-10,000 гадоў таму. Першыя стаянкі дагістарычнага чалавека на тэрыторыі парка былі знойдзены на возеры Яхін, ды ў некалькіх іншых месцах.

Першы кантакт з эўрапейскімі гандлярамі мехам у 18 стагодзе пашырае прысутнасьць эўрапейцаў у рэгіёне, што прывяло да будаўніцтва фортаў Форт-Сімпсан і Форт Ліард. У 19 стагоддзі большасьць дэне пакінулі свой качавы лад жыцьця і пачалі жыць у сталых паселішчах, якія былі створаны ў такіх месцах, як Нахані Бат, Форт Ліард і Форт-Сімпсан.

Гісторыі парка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Парк быў заснаваны ў 1976 годзе, першапачаткова яго плошча была 4766 км². У жніўнем 2007 года фэдэральны ўрад узбуйніў парк яшчэ на 5400 км². 9 чэрвеня 2009 года канадзкі ўрад разам з Дэхчо Першай Нацыі (арганізацыя прадстаўляе народ дэне Паўночна-Заходніх тэрыторый Канады), абвясьцілі аб заканадаўстве, якое павялічыць вобласьць Нацыянальнага парка Нахані больш чым у шэсьць разоў. У будучыні плошча парку будзе складаць 30 000 км2, у тым ліку 91% Вялікай экасыстэмы Нахані ў даліне Дэшо і большай часткі водападзелу ракі Саўт-Нахані. Новая вобласьць парку, паводле ацэнак, зьяўляецца домам прыблізна 500 мядзьведзяў Грызьлі, двух статкаў лясной карыбы, таксама некалькі разнавіднасьцяў альпійскіх авечак і коз. Новая мяжа будзе ўключаць самыя высокія горы і найбуйнейшыя ледавікі ў Паўночна-Заходніх тэрыторыях.

Цэнтр для наведвальнікаў у Форт-Сімпсане мае выставу па гісторыі, культуры і геаграфіі вобласьці. Парк быў сярод першых чатырох у сьвеце прыродных каштоўнасьцяў якія ў 1978 годзе ўнесьлі cьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЕСКА. У 1987 годзе рака Саўт-Нахані таксама была ўнесена у cьпіс Сусьветнай спадчыны. Кожны год парк наведваюць 800—1000 чалавек, бо адзіны практычны спосаб дабрацца да Нацыянальнага парка Нахані на гідрасамалёта або на верталёце, як правіла, з Форт-Сімпсан. Парк адкрыты круглы год, але большасьць наведвальнікаў прыяжджае ў чэрвені, ліпіне і жніўні.