Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
NBALogo.svg

Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя (па-ангельску: National Basketball Association, NBA) — прэм’ер-ліга сусьветнага баскетболу і адна з галоўных спартовых арганізацыяў Паўночнай Амэрыкі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ліга была заснаваная 6 чэрвеня 1946 году ў Нью-Ёрку і першапачаткова звалася Basketball Association of America (BAA). Яна складалася з 2 дывізіёнаў, у яе ўваходзіла 11 камандаў: Бостан Сэлтыкс, Chicago Stags, Cleveland Rebels, Detroit Falcons, New York Knickerbockers, Philadelphia Warriors, Pittsburgh Ironmen, Providence Steamrollers, St Louis Bombers, Toronto і Washington Capitols. 3 жніўня 1949 году пасьля зьліцьця з 6 клюбамі Нацыянальнай баскетбольнай лігі атрымала цяперашнюю назву. Пасьля чаго ў НБА стала 17 камандаў, якія былі падзеленыя на 3 дывізіёны. У 1950 годзе 6 камандаў: Anderson Packers, Chicago Stags, Дэнвэр Нагетс, Sheboygan Redskins, St Louis Bombers і Waterloo Hawks вышлі з НБА (11 клюбаў, 2 дывізіёны). У 1976 годзе ў НБА уступілі 4 клюбы Амэрыканскай баскетбольнай асацыяцыі.

Цяпер НБА ўключае ў сябе 30 прафэсійных клюбаў ЗША і Канады. Каманды падзеленыя на дзьве канфэрэнцыі: Заходнюю і Ўсходнюю, у кожнай зь якіх па тры дывізіёны.

У лютым праводзіцца Матч усіх зорак, у якім прымаюць удзел гульцы, вылучаныя галасаваньнем заўзятараў. Па завяршэньні рэгулярнага чэмпіянату НБА па 8 найлепшых камандаў ад кожнай канфэрэнцыі выходзяць у плэй-оф. Пераможцы Заходняй і Ўсходняй канфэрэнцыяў сустракаюцца ў фінале і выяўляюць чэмпіёна НБА.

У чэрвені ліга праводзіць драфт, на якім каманды могуць папоўніць свае шэрагі гульцамі. Прыняць удзел у драфце можа любы гулец, які дасягнуў 17-гадовага ўзросту. З 1985 году праводзіцца драфт-лятарэя для вызначэньня чароднасьці выбару камандамі. Яна вызначае клюбы, якія будуць выбіраць на драфце першымі. Гэта залежыць ад выступу клюбу ў мінулым сэзоне.

Клюбам дазволена абменьвацца правамі на выбар у драфце, за што атрымліваць альбо іншую пазыцыю ў чарзе, альбо гульцоў іншых камандаў.

Каманды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Усходняя канфэрэнцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Атлянтычны дывізіён[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цэнтральны дывізіён[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паўднёва-ўсходні дывізіён[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заходняя канфэрэнцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паўночна-заходні дывізіён[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ціхаакіянскі дывізіён[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паўднёва-заходні дывізіён[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

NBA Conferences Divisions.PNG


Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Нацыянальная баскетбольная асацыяцыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Спартовыя лігі Паўночнай Амэрыкі
NBA · WNBA · NHL · NFL · MLB · MLS