Нацыянальная гвардыя Ўкраіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нацыянальная гвардыя Ўкраіны
Національна гвардія України

Эмблема Нацыянальнае гвардыі Ўкраіны
Гады існаваньня 4 лістапада 1991 — 11 студзеня 2000,
з 13 сакавіка 2014[1]
Краіна Сьцяг Украіны Украіна
Тып Сухапутныя войскі/войскі спэцыяльнага прызначэньня
Функцыя Нацыянальная гвардыя
Войны
Дзейны камандзір Сьцяпан Палтарак
Вядомыя камандзіры
  • В. А. Кухарэц (з 22 кастрычніка 1991)
  • Аляксандар Кузьмук (з 12 кастрычніка 1995)
  • І. Валькаў (зь ліпеня 1996)
  • А. Я. Чапоўскі (люты 1998 - сакавік 2000)
Авэрс сьцягу Нацыянальнае гвардыі Ўкраіны
Рэвэрс сьцягу Нацыянальнае гвардыі Ўкраіны

Нацыяна́льная гва́рдыя Ўкраіны (па-ўкраінску: Національна гвардія України) — вайсковае фармаваньне з праваахоўнымі функціямі, якое ўваходзіць у сыстэму Міністэрства ўнутраных справаў Украіны і прызначанае для выкананьня заданьняў па абароне і ахове жыцьця, правоў, свабодаў і законных інтарэсаў грамадзянаў Украіны, грамадзтва і дзяржавы ад злачынных ды іншых супрацьпраўных пасяганьняў, аховы грамадзкага парадку і забесьпячэньня грамадзкае бясьпекі, а таксама ва ўзаемадзеяньні з праваахоўнымі органамі — па забесьпячэньні дзяржаўнае бясьпекі і абароны дзяржаўнае граніцы, прыпыненьня тэрарыстычнай дзейнасьці, дзейнасьць незаконных ваенізаваных або збройных фармаваньняў (групаў), тэрарыстычных арганізацыяў, арганізаваных груповак ды злачынных арганізацыяў.

Нацыянальная гвардыя Ўкраіны ў адпаведнасьці з законам бярэ ўдзел ва ўзаемадзеяньні з узброенымі сіламі Ўкраіны ў спыненьні ўзброенай агрэсіі супраць Украіны і ліквідацыі збройнага канфлікту шляхам вядзеньня ваенных (баявых) дзеяньняў, а таксама ў выкананьні заданьняў тэрытарыяльнай абароны.

Існавала з 1991 па 2000, адноўленая на базе ўнутраных войскаў з улучэньнем новых вайсковых кадраў 13 сакавіка 2014 року[1][4].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]