Нацыянальны батанічны сад Украіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нацыянальны батанічны сад імя Міколы Грышка Нацыянальнай акадэміі навук Украіны
Національний ботанічний сад ім. Миколи Гришка НАН України
Схема батанічнага саду
Схема батанічнага саду
Найбліжэйшы горад Кіеў
Каардынаты50°24′55″ пн. ш. 30°33′45″ у. д. / 50.41528° пн. ш. 30.5625° у. д. / 50.41528; 30.5625Каардынаты: 50°24′55″ пн. ш. 30°33′45″ у. д. / 50.41528° пн. ш. 30.5625° у. д. / 50.41528; 30.5625
Плошча1,3 км² (120 га)
Заснаваны 1935
Уласьнік Нацыянальная акадэмія навук Украіны
Афіцыйны сайт

Нацыяна́льны батані́чны сад імя́ Міко́лы Грышка́ Нацыяна́льнай акадэ́міі наву́к Украі́ны (па-ўкраінску: Національний ботанічний сад імені Миколи Гришка Національної академії наук України) — навукова-досьледная ўстанова для праектаваньня і стварэньня новых батанічных садоў і паркаў, распрацоўкі навуковых асноваў азеляненьня і фітадызайну прадпрыемстваў і арганізацыяў, а таксама іншых напрамкаў тэарэтычнай і прыкладной батанікі.

Батанічны сад уваходзіць у прыродна-запаведны фонд Украіны і ёсьць аб’ектам комплекснай аховы, належыць да земляў прыроднага і гісторыка-культурнага прызначэньня, якія ахоўваюцца як нацыянальны здабытак.

Адной з галоўных задачаў батанічнага саду ёсьць правядзеньне дасьледваньняў у галіне аховы прыроды, стварэньне базы для захаваньня генафонду расьлінаў і ўсяе біялягічнае разнастайнасьці, а таксама асьветніцкая дзейнасьць па пытаньнях экалёгіі ды выкарыстаньня расьлінаў.

Паводле разнастайнасьці калекцыяў жывых расьлінаў, маштабаў тэрыторыі, узроўню навуковых дасьледваньняў займае адно зь вядучых месцаў сярод найбольшых батанічных садоў Эўропы. У склад батанічнага саду ўваходзіць 8 навуковых аддзелаў, унікальны калекцыйны фонд Нацыянальнага батанічнага саду налічвае каля 11180 таксонаў, што адносяцца да 220 сямействаў і 1347 родаў.

Сад месьціцца па адрасе: м.Кіеў, вул. Ціміразеўская, 1. Дырэктарка — Натальля Заіменка, чалец-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, прафэсар, доктар біялягічных навук.

Да тэрыторыі Нацыянальнага батанічнага саду прымыкае тэрыторыя Выдубіцкага манастыра.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Смолій В.А., Федорченко В.К., Цибух В.І. Енциклопедичний словник-довідник з туризму. — Київ: Видавничий Дім «Слово», 2006. — 372 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]