Нацыянальны музэй (Кракаў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Галоўны будынак музэю

Нацыянальны музэй у Кракаве (па-польску: Muzeum Narodowe w Krakowie) — музэй мастацтва, заснаваны 7 кастрычніка 1879 году рашэньнем гарадзкой рады гораду Кракава.

Спачатку музэй зьмяшчаўся ў дзьвюх залях на другім паверсе кракаўскіх суконных радоў на цэнтральным пляцы Рынак.

Калекцыі музэю памнажаліся дзякуючы шчодрым ахвяраваньням грамадзянаў Кракава, якія ўключалі творы жывапісу, скульптуры, гравюры і мастацкага рамяства.

Да музэю далучаліся новыя аддзяленьні ў гістарычных будынках, у прыватнасьці ў кватэрах памерлых кракаўскіх мастакоў.

У 1934 годзе было распачата будаўніцтва новага, сучаснага будынку музэю. Першыя памяшканьні былі перададзены ў карыстаньне толькі ў 1970 годзе, будынак быў цалкам скончаны ў 1990 годзе.

Да кракаўскага нацыянальнага музэю належаць акрамя галоўнага будынку (Алея 3-га Траўня, 1) наступныя філіялы:

  1. Галерэя польскага мастацтва XIX стагодзьдзя ў кракаўскіх суконных радах
  2. Музэй Эмэрыка Гутэн-Чапскага (па-польску: Muzeum Emeryka Hutten-Czapskiego, ul. Piłsudskiego 10-12)
  3. Музэй Яна Матэйкі (па-польску: Dom Jana Matejki, ul. Floriańska 41)
  4. Музэй Станіслава Высьпянскага (па-польску: Muzeum Stanisława Wyspiańskiego, ul. Szczepańska 11)
  5. Музэй Чартарыйскіх (па-польску: Muzeum Czartoryskich, ul. św. Jana 19)
  6. Бібліятэка Чартарыйскіх (па-польску: Biblioteka Czartoryskich, ul. św. Marka 17)
  7. Музэй Караля Шыманоўскага ў горадзе Закапанэ (па-польску: Muzeum Karola Szymanowskiego w Zakopanem, ul. Kasprusie 19)
  8. Музэй Юзафа Мэхофэра (па-польску: Muzeum Józefa Mehoffera, ul. Krupnicza 26)
  9. Палац біскупа Эразма Цыёлека (па-польску: Pałac biskupi Erazma Ciołka, ul. Kanonicza 17)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каардынаты: 50°03′36″ пн. ш. 19°55′26″ у. д. / 50.06° пн. ш. 19.92389° у. д. / 50.06; 19.92389 Нацыянальны музэй (Кракаў)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў