Наша думка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
На́ша ду́мка
Тып тыднёвая
Краіна
Галоўны рэдактар
Заснаваная 24 сьнежня 1920
Закрытая ліпень 1921
Мова беларуская
Штаб-кватэра Вільня, Вастрабрамская вуліца, 5 (Пасаж)

«На́ша ду́мка» — штотыднёвая грамадзка-палітычная і літаратурная газэта прагрэсіўнага кірунку. Выходзіла на беларускай мове ў Вільні (24 сьнежня 1920 — 8 ліпеня 1921). Выйшла 27 нумароў. Забаронена польскімі ўладамі.

Рэдактары: Максім Гарэцкі, на Вастрабрамскай вуліцы 5 (Пасаж), друкарня «Друк», на Вастрабрамскай вуліцы 5 (па-летувіску: Aušros gatvė 5) (54°40′34.62″ пн. ш. 25°17′16.65″ у. д. / 54.6762833° пн. ш. 25.2879583° у. д. / 54.6762833; 25.2879583); з № 14 Аляксей Кабычкін на Вастрабрамскай вуліцы 9 (па-летувіску: Aušros gatvė 9) (54°40′32.44″ пн. ш. 25°17′18.13″ у. д. / 54.6756778° пн. ш. 25.2883694° у. д. / 54.6756778; 25.2883694), друкарня Барыса Клецкіна, Мала-Стэфаноўская 23, (па-летувіску: Raugyklos gatvė 23) (54°40′23.92″ пн. ш. 25°16′44.87″ у. д. / 54.6733111° пн. ш. 25.2791306° у. д. / 54.6733111; 25.2791306).


Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўную ўвагу аддавала палітычнаму й эканамічнаму становішчу Заходняе Беларусі пад уладай Польшчы, распаўсюджаньню ідэяў вызваленчага руху. Меліся рубрыкі: «Штодзенныя весткі», «Правінцыяльны аддзел», «Беларускае жыцьцё».

15 красавіка 1921 году на старонках газэты надрукавалі верш былога ўдзельніка Слуцкага збройнага чыну «На сьмерць Піліпа Валоцькі» з наступнымі радкамі[1]:

«

На той стужцы, бел-чырвона-белай,
Літары напісаны крывёю
Тут ляжыць сын Беларусі мілай,
Што пайшоў цярнёвай каляёю[2].

»

Таксама 29 красавіка, 27 траўня 1921 году лісты ваяроў Слуцкага збройнага чыну й 6 траўня 1921 году верш «Песьня інтэрнаваных 1 Слуцкай Брыгады стральцоў»[3][4][5].


Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах. / Ул. Ляхоўскі, Ул. Міхнюк, А. Гесь. — Менск, 2006. С. 322.
  2. ^ Дык-Дзеля. На сьмерць Піліпа Валоцькі. // Наша думка : грамадзка-палітычная і літаратурная тыднёвая газэта. — 15 красавіка 1921. — № 15. — С. 3.
  3. ^ Паўстанцы. Ліст ад беларускіх паўстанцаў 1-ае Слуцкае брыгады стральцоў войск БНР з Беластоцкага канцэнтрацыйнага лагера. // Наша думка : грамадзка-палітычная і літаратурная тыднёвая газэта. — 29 красавіка 1921. — № 17. — С. 6.
  4. ^ Ванагас. У лагеры інтэрнаваных. Песьня інтэрнаваных 1 Слуцкай Брыгады стральцоў. // Наша думка : грамадзка-палітычная і літаратурная тыднёвая газэта. — 6 траўня 1921. — № 18. — С. 3.
  5. ^ Іван Басалыга, Л. Семяновіч, М. Кухта, Д. Шыловіч. (Слуцкія паўстанцы) Пісьмы ў Рэдакцыю. Паважаны пане Рэдактар! // Наша думка : штотыднёвая грамадзка-палітычная і літаратурная газэта. — 27 траўня 1921. — № 21. — С. 6.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]