Нашы Касьцёлы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Нашы Касьцёлы — унікальная беларуская электронная фотаэнцыкляпэдыя, вынік шасьцірочнай працы 101 фотамастака. Выдавец — грэка-каталіцкая парафія іконы Маці Божае Нястомнае Дапамогі.

На цяперашні момант (2009) энцыкляпэдыя зьмяшчае каля 5000 фатаздымкаў 1100 сьвятыняў Беларусі, зь іх прыкладна 450 аб’ектаў адсутнічаюць у існых энцыкляпэдычных даведніках.

Структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • CD-дыск з кампутарнай вэрсіяй (асноўная вэрсія) фотаэнцыкляпэдыі дае магчымасьць праглядаць фатаздымкі пэўных касьцёлаў пад гукі аргана менавіта той сьвятыні, здымкі якой праглядаюцца.
  • DVD-дыск з вэрсіяй фотаэнцыкляпэдыі (скарочаная вэрсія) зьмяшчае два DVD-фільмы: «Нашы касьцёлы» і «Roman-catholic churches», а таксама сьпевы Марыі Скуратовіч у MP3 фармаце (альбом «Табе, Хрысьце!») і JPG-файл абраза «Маці Божае Будслаўскае» для раздрукоўкі на фотадрукарцы.

Канцэпцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праект названы ў гонар сэрыі кніг ксяндза Язафата Жыскара «Nasze kościoły» (Warszawa-Petersburg, 1912—1914).

У фотаэнцыкляпэдыю ўвайшлі ўсе аб’екты, якія на сёньня ёсьць каталіцкімі ці ў бліжэйшы час маглі бы быць перададзеныя Касьцёлу: касьцёлы, капліцы, плябаніі, кляштарныя пабудовы і нават падмуркі ці пагорачкі ад былых сьвятыняў.

Дакладнасьць інфармацыі дасягалася выездам аўтараў непасрэдна на сам аб’ект, абменам архіўнымі зьвесткамі і адначасовым выкарыстаньнем сьвежае інфармацыі пэрыёдыкі ды інтэрнэту.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]