На Заходнім фронце нічога новага (фільм, 1930)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
На Заходнім фронце нічога новага
па-ангельску: All Quiet on the Western Front
Жанр ваенны фільм[d][1][2], драматычны фільм[d][1] і экранізацыя раману[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на На Заходнім фронце нічога новага
Прадусар
У ролях
Апэратар
Мантаж Edgar Adams[d]
Вытворчасьць Universal Pictures
Распаўсюд Universal Pictures і Netflix
Дата выхаду 21 красавіка 1930[7], 2 сакавіка 1931 і 1930
Працягласьць 136 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова, нямецкая і француская мова
Бюджэт 1 200 000 $
Старонка на IMDb

«На Захо́днім фро́нце нічо́га но́вага» (па-ангельску: All Quiet on the Western Front) — вайсковый фільм 1930 году рэжысэра Льюіса Майлстоўна, зьняты паводле раману славутага рамана Эрыха Марыя Рэмарка. Узнагароджаны дзьвюма прэміямі «Оскар» як найлепшы фільм году і за рэжысуру Майлстоўна, у 1990 годзе ўключаны ў Нацыянальны рэестар фільмаў ЗША.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фільм пра Першую сусьветную вайну і маладога нямецкага жаўнера Паўля Боймера…

У ролях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя стварэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для буйнамаштабных батальных сцэнаў і піратэхнічных эфэктаў больш за 20 акраў зямлі Ірвін Ранча ў Каліфорніі былі ператвораныя ў палі бітваў, на якіх знаходзілася больш за 2000 «салдат». Гэта быў першы гукавы фільм, які выкарыстоўвае гіганцкі перасоўны кран з камэрай, у прыватнасьці для здымак рэалістычных батальных сцэн, і адзін зь першых гукавых фільмаў, у якім шырока выкарыстоўваліся рухомыя кінакамэры[8].

Выпушчаны першапачаткова ў 140-хвіліннай вэрсіі, фільм у далейшым скарачаўся да 110 і нават 90 хвілін. Гэтыя ўсечаныя вэрсіі, якія не перадаюць атмасфэру таго часу, выдаюцца і ў цяперашні час. У 1939 годзе была выпушчаная вэрсія з адмысловай антынацысцкай устаўкай [8].

Згуляўшы ролю Паўля Боймера і атрымаўшы падчас працы над фільмам пэўны маральны вопыт, актор Лью Эйрс адмовіўся ад вайсковай службы ў пэрыяд Другой сусьветнай вайны па маральна-этычных мэркаваньнях, што выклікала рэзананс у грамадзтве, Эйрс служыў мэдыкам амэрыканскага Чырвонага Крыжа на Ціхаакіянскім фронце.

Прадусар фільму Карл Лэмле быў вельмі незадаволены тым, што фільм будзе мець трагічны канец (адпаведна раману) і патрабаваў у Майлстоўна перарабіць яго ў хэпі-энд. На гэта Майлстоўн зьедліва адказаў, што ў такім выпадку вайну ў фільме выйграюць не французы, а немцы, пасьля чаго канфлікт скончыўся.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]