Невель (вёска)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Невель
трансьліт. Nievieĺ
Невель
Першыя згадкі: XV стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пінскі
Сельсавет: Хойнаўскі
Насельніцтва: 117 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 165
Паштовы індэкс: 225745
СААТА: 1254893021[2]
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 51°55′49″ пн. ш. 25°50′36″ у. д. / 51.93028° пн. ш. 25.84333° у. д. / 51.93028; 25.84333Каардынаты: 51°55′49″ пн. ш. 25°50′36″ у. д. / 51.93028° пн. ш. 25.84333° у. д. / 51.93028; 25.84333
Невель на мапе Беларусі ±
Невель
Невель
Невель
Невель
Невель
Невель
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Не́вель[3] — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, на шашы Р147, на мяжы з Украінай. Уваходзіць у склад Хойнаўскага сельсавету. Знаходзіцца каля ракі Стаход, на адлегласьці 31 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Пінск на лініі Берасьце — Гомель, 207 км ад Берасьця, на аўтадарозе Невель — Стытычава.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старажытнае паселішча ў Пінскім княстве. Згадваецца ў прывілеях вялікіх князёў Вітаўта, Казімера і Жыгімонта братам Вяляціцкім. У 1524 годзе Бона Сфорца пацьвердзіла правы на «именье, отчызну» Багдану Васільевічу Вяляціцкаму ў «Велятичох и Невеле и к ним дворища, люди тяглые и данники… всего 15 дворищ и огородники». Нашчадкі Іван і Сямён Вяляціцкія ставілі ў войска 2 коней (1528). Анісься Вяляціцкая была да пачатку 1550-х гадоў ігуменьняй Пінскага Варварынскага жаночага манастыра.

Вёска адышла да Расейскай імпэрыі ў 1793 годзе пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай. Уласнасьць Кужанецкіх напрыканцы XVIII стагодзьдзя — у XIX стагодзьдзі. 8 верасьня 1831 году падчас паўстаньня 1830—1831 гадоў каля вёскі атрадам палкоўніка Ільінскага была нанесеная параза атраду паўстанцаў на чале зь Цітусам Пуслоўскім. 400 паўстанцаў загінулі або былі параненыя, 87 трапілі ў палон. Уладальнік сядзібы Віктар Кужанецкі за садзейнічаньне інсургентам арыштаваны. У 1860-я гады сяло, цэнтар сельскай грамады ў Пінскай воласьці Пінскага ваяводзтва Менскай губэрні, маёнтак Лапаціцкага, 42 гаспадарак, 349 чалавек, царква, ветраны млын. У 1897 годзе сяло, уласнасьць казны, 87 гаспадарак, 570 чалавек, царква Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа, прыходзкая школа, 2 ветраныя млыны, ліцейны дом. Сядзіба — 2 двары, 7 чалавек. На пачатку XX стагодзьдзя сяло, 121 гаспадарка, 730 чалавек; маёнтак — 12 чалавек.

Ад 1921 да 1939 году ўваходзіла ў склад Польскай Рэспублікі, вёска і фальварак у Хойнаўскай гміне Пінскага павету Палескага вяводзтва. У 1921 годзе ў вёсцы 74 гаспадарак, 462 чалавек; у фальварку 2 двары, 15 чалавек.

У 1939 годзе ўвайшла ў склад БССР. 4 сьнежня 1939 году ўключаная ў склад Пінскага павету Пінскай вобласьці. Ад 15 студзеня 1940 году ў Жабчыцкім раёне. Ад 12 кастрычніка 1940 году цэнтар сельсавету, сяло, 171 гаспадарка, 856 чалавек. У 1941 годзе 153 гаспадаркі, 633 чалавекі. У Вялікую Айчынную вайну ад ліпеня 1941 году да ліпеня 1944 году акупаваны нямецкімі войскамі, якія ў сьнежні 1942 году і ў траўні 1943 году зьнішчылі 150 дамоў, забілі 214 чалавек. З 1954 году ў Берасьцейскай вобласьці, працаваў калгас «Чырвоны баец», у які ўвайшлі 257 гаспадарак, 708 чалавек. Ад 1957 году ў Пінскім раёне. Ад 1959 году ў Хойнаўскім сельсавеце. У 1960 годзе 574 жыхары. У 1970 годзе 508 жыхароў, у складзе калгасу імя Сьвярдлова. Напрыканцы XX стагодзьдзя 109 гаспадарак, 181 жыхар, фэльчарска-акушэрскі пункт, мытня.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2009 год — 117 чалавек[1]
  • 2005 год — 87 двароў, 157 чалавек
  • 1999 год — 208 чалавек

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Невель — памежны пункт на мяжы з Украінай. Помнік архэалёгіі — стаянкі 7—3 тысячагодзьдзяў да н. э. Ад часоў Першай сусьветнай вайны засталіся вайсковыя могілкі. Магіла ахвяр фашызму, помнік землякм, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[4].

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа (1875, разбураная пасьля 1941)

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цэнтар КУСП «Невель».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Зьвесткі перапісу 2009 году
  2. ^ Населённые пункты Республики Беларусь Архіўная копія ад 15 верасьня 2013 г.
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 239
  4. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 2. С. 440

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Невель (вёска)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў