Негін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Негін
лац. Niehin
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Касьцюковіцкі
Сельсавет: Забычанскі
Насельніцтва: 136 чал. (2007)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2245
Паштовы індэкс: 213643
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°23′10″ пн. ш. 31°56′10″ у. д. / 53.38611° пн. ш. 31.93611° у. д. / 53.38611; 31.93611Каардынаты: 53°23′10″ пн. ш. 31°56′10″ у. д. / 53.38611° пн. ш. 31.93611° у. д. / 53.38611; 31.93611
Негін на мапе Беларусі ±
Негін
Негін
Негін
Негін
Негін
Негін

Не́гін[1], Не́гіна[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Жадуньцы. Уваходзіць у склад Забычанскага сельсавету Касьцюковіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2007 год — 136 чалавек. Знаходзіцца за 13 км на паўночны захад ад Касьцюковічаў, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Камунары (лінія Крычаў — Сураж); каля аўтамабільнай дарогі Краснапольле — Хоцімск.

Негін — даўняе мястэчка гістарычнай Амсьціслаўшчыны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Негін упамінаецца ў XVIII ст. як сяло ў Амсьціслаўскім ваяводзтве. У 1737 годзе тут дзейнічала царква. На 1752 год у сяле было 14 двароў.

Пад 1765 годам Негін упамінаецца як мястэчка, уладаньне Свадкоўскіх[2]. Утварэньню мястэчка спрыяла яго разьмяшчэньне на разгалінаваньні дарог з Касьцюковічаў на Крычаў і Чэрыкаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Негін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Клімавіцкім павеце Магілёўскай губэрні. На 1785 год у мястэчку было 11 двароў, існавала адна вуліца над ракой Жадунькай[3]. На 1799 год існавалі аднайменныя мястэчка (18 двароў) і вёска (6 двароў), у складзе маёнтку графа Р. Пацёмкіна.

На 1861 год у Негіне было 42 двары, дзейнічалі царква і малітоўны дом. Пазьней у мястэчку адкрылася школа граматы (у 1893 годзе 15 вучняў). У 1910 годзе працавала скарбовая вінная крама, у 1912 годзе адкрылася царкоўна-прыходзкая школа.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Негін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе ў выніку ўзбуйненьня Негін вярнулі БССР, дзе 20 жніўня ён стаў цэнтрам сельсавету Касьцюковіцкага раёну. У Другую сусьветную вайну з жніўня 1941 да 28 верасьня 1943 году Негін знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху.

8 сьнежня 1959 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Негінскага сельсавету вёску перадалі ў Забычанскі сельсавет. На 1986 год у Негіне было 75 двароў, на 2002 год — 63, на 2007 год — 54.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: 1785 год — 49 чал.; 1799 год — 85 чал. у мястэчку Негіне і 55 чал. у вёсцы Негіне
  • XIX стагодзьдзе: 1861 год — 138 чал.; 1880 год — 105 чал. (55 муж. і 50 жан.), зь іх 51 праваслаўны і 54 юдэі[4]
  • XX стагодзьдзе: 1959 год — 322 чал.; 1986 год — 183 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 173 чал.; 2007 год — 136 чал.[5]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Негіне працуе пошта.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян Негіна складаецца з трох вуліцаў, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад (паўднёвая і сярэдняя вуліцы крывалінейныя, паўночная — Г-падобная) і злучаных кароткай вуліцай. Забудова пераважна двухбаковая, няшчыльная, драўляная сядзібнага тыпу. На ўсходзе сярэдняй вуліцы невялікі пляц. Грамадзкія будынкі месьцяцца на пляцы і сярод жылой забудовы.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сынагога
  • Царква (XVIII ст.)

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu).
  2. ^ Мяцельскі А. Негін // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 369.
  3. ^ Мяцельскі А. Мястэчкі Мсціслаўскага ваяводства XVI—XVIII стст. // Гістарычна-археалагічны зборнік. Менск, 2008. № 23.
  4. ^ Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 73
  5. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 5. Кн. 1. — Менск, 2008. С. 690.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]