Немянчын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Неменчын»)
Немянчын
лац. Niemiančyn
лет. Nemenčinė
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Герб Немянчыну Сьцяг Немянчыну


Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Віленскі
Плошча: 4,78 км²
Насельніцтва (2009)
колькасьць: 5879 чал.
шчыльнасьць: 1229,92 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-15168
Геаграфічныя каардынаты: 54°51′0″ пн. ш. 25°28′0″ у. д. / 54.85° пн. ш. 25.46667° у. д. / 54.85; 25.46667Каардынаты: 54°51′0″ пн. ш. 25°28′0″ у. д. / 54.85° пн. ш. 25.46667° у. д. / 54.85; 25.46667
Немянчын на мапе Летувы
Немянчын
Немянчын
Немянчын
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Немянчын (лет. Nemenčinė) — места ў Летуве, пры ўтоку ракі Немянчы ў Вяльлю. Цэнтар мескага і сельскага старостваў Віленскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2009 год — 5879 чалавек. Знаходзіцца за 20 км на паўночны ўсход ад Вільні; на шашы Вільня — Сьвянцяны.

Немянчын — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла, помнік архітэктуры XIX ст.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім Немянчын утварыўся ад ракі Немянчынкі (Немянчы)[1], пра паходжаньне назвы якой няма адзінага меркаваньня. На думку адных дасьледнікаў, яна магла ўтварыцца з дапамогай суфіксу -янч ад той жа асновы, што і Нёман і азначаць 'ціхая рака', на думку іншых — назва мае структуру «не-мянча», дзе другая частка паходзіць ад дзеяслова «ўпамінаць»[2]. Апроч таго, гідронім часам спрабуюць выводзіць зь летувіскай мовы як спалучэньне выразу «не мана», што азначае 'не маё', і слова «чынай», што азначае 'тут'. Абапіраючыся на такую інтэрпрэтацыю, дасьледнікі мяркуюць, што рака была мяжою паміж старажытнымі княствамі. Іх меркаваньне падмацоўвае даўняе гарадзішча з I—IV стагодзьдзяў, якое знаходзіцца за 1,5 км на поўнач ад Немянчына[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл. Н. Орда, 1876 г.

Першы пісьмовы ўспамін пра Немянчын датуецца 1338 годам. У 1387 годзе вялікі князь літоўскі Ягайла заснаваў тут першы касьцёл.

У 1434 годзе Немянчынам валодаў Андрэй Саковіч. На 1554 год у мястэчку існавалі Рынак, вуліцы Полацкая, Дворная і Віленская[4]. У 1557 годзе жыхароў Немянчыну вызвалілі ад падаткаў з наданьнем абавязку ўтрымліваць масты церазь Вяльлю. Паводле зьвестак за 1569 год мястэчка знаходзілася ў валоданьні вялікіх князёў.

У 1766 годзе зь мястэчка і вёскі Немянчына, а таксама зь вёскі Геянаў ўтварылася асобнае нягродавае староства[5]. 27 красавіка 1794 году каля мястэчка адбылася бітва паміж паўстанцамі Тадэвуша Касьцюшкі і расейскімі войскамі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Руіны мястэчка, 1916 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Немянчын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. За часамі вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у ваколіцах Немянчына адбыліся сутычкі з расейскімі войскамі. Каля 1886 году ў мястэчку было 46 будынкаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Немянчын занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Немянчын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі Немянчын Летуве, дзе 10 кастрычніка 1955 году ён атрымаў статус места. У 2004 годзе афіцыйна зацьвердзілі герб Немянчына.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1867 год — 420 чал.[6]
  • XX стагодзьдзе: 1959 год — 2081 чал.; 1970 год — 3139 чал.; 1976 год — 3700 чал.; ; 1979 год — 4075 чал.; 1989 год — 5612 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 5892 чал., зь іх 56,3% палякаў, 24,2% летувісаў, 12,1% расейцаў, 7,2% беларусаў; 2009 год — 5879 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Немянчыне працуюць 2 гімназіі, меская і дзіцячая бібліятэкі, тэатар.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл з боку апсыды

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Немянчыне дзейнічае Этнаграфічны музэй Віленшчыны. У першую суботу сакавіка ў месьце праходзіць кірмаш «Немянчынскі Казючык».

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (1855)
  • Могілкі каталіцкія, капліца

Месты-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 137—138.
  2. ^ Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius: Mokslas, 1981.
  3. ^ Міхневіч У. Немянчын — горад на «нічыёй зямлі», Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 23 сакавіка 2009 г.
  4. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 32—33.
  5. ^ Krzywicki J. Niemenczyn // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 85.
  6. ^ Географическо-статистический словарь Российской империи. T. 3: Лаарсъ — Оятъ. — СПб, 1867. С. 415.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]