Ненад Адамавіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ненад Адамавіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 студзеня 1989(1989-01-12)[1][2] (35 гадоў)
Рост 172 см
Вага 68 кг[3]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Лозьніца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2010
2007—2010
2010—2011
2011—2012
2012—2013
2013—2016
2016—2017
2017—2018
2018—2019
2019—2021
2021—2022
2022
2023
2023—
Партызан
Тэлеоптык (арэнда)
Мэталац
Сьмедзерава
Хайдук Кула
Дынама Менск
Макабі Пэтах-Тыква
Чукарычкі
Віцебск
Жэтысу
Тараз
Нёман
Младаст Лучані
Лозьніца
0 (0)
72 (4)
29 (3)
23 (2)
26 (6)
80 (20)
21 (1)
9 (0)
24 (1)
50 (6)
25 (4)
18 (1)
11 (1)
0 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
27 траўня 2023.

Не́над Ада́мавіч (па-сэрбску: Nenad Adamović/Ненад Адамовић; нарадзіўся 12 студзеня 1989 году, Топала, СФР Югаславія) — сэрбскі футбаліст, атакуючы паўабаронца і нападнік клюбу «Лозьніца».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец бялградзкага «Партызану», пазьней выступаў у розных клубах Сэрбіі. У 2012—2013 гадох выступаў за сэрбскі клюб «Хайдук», адкуль разам з Лазарам Весялінавічам у ліпені 2013 году перайшоў у менскае «Дынама»[4]. У складзе «Дынама» адразу замацаваўся ў аснове. Звычайна выступаў на пазыцыі флянгавага паўабаронцы, але нярэдка выкарыстоўваўся ў якасьці цэнтральнага нападніка. У сэзоне 2014 году канчаткова перайшоў на пазыцыю нападніка. З 8 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў клюбу ў сэзоне, які, аднак, ня здолеў захаваць першы радок да канца чэмпіянату. Сэзон 2015 году пачаў ня вельмі ўдала, футбалісту не шанцавала ў першых матчах першынства, калі нярэдка ягоныя стрэлы прыходзіліся ў каркас брамы. Аднак 31 траўня 2015 году гулец усё ж такі здолеў адзначыцца, аформіўшы дубль у хатнім матчы супраць «Нафтану». Пры гэтым лік сьпярша быў адкрыты гасьцямі, такім чынам рэзультатыўны посьпех Ненада дапамог камандзе атрымаць валявую перамогу. Двойчы ў галявых эпізодах асыстэнтам выступаў іншы балканскі легіянэр, Фатас Бэчырай. У ліпені 2016 году пакінуў менскае «Дынама»[5]. У сакавіку 2018 году падпісаў кантракт з клюбам «Віцебск»[6]. У студзені 2019 году перайшоў у казаскі клюб «Жэтысу»[7].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Менск 2015 Найвышэйшая ліга 23 6
2016 Найвышэйшая ліга 12 2
Віцебск 2018 Найвышэйшая ліга 24 1

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]