Несьвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Несьвіч
Агульныя зьвесткі
Выток сутокі кк. Слабадзкога і Радзінскага
Вусьце Брагінка
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Кіеўская вобласьць і Гомельская вобласьць
Даўжыня 37 км
Сярэднегадавы сьцёк 1,6 м³/с
Плошча басэйну 489 км²
Нахіл воднай паверхні 0,2 ‰

Не́сьвіч, Несьвіж — рака ў Брагінскім і Хвойніцкім раёнах Гомельскай вобласьці, правы прыток ракі Брагінкі (басэйн Дняпра). Даўжыня 37 км. Плошча вадазбору 489 км². Выдатак вады ў вусьці 1,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2‰.

Пачынаецца каля вёскі Кулажын у месцы сутокаў каналаў Слабадзкога і Радзінскага, вусьце за 1 км на ўсход ад вёскі Чыкалавічы Брагінскага раёну. Цячэ нізінай Гомельскае Палесьсе, на працягу 9 км граніцай з Украінай. Даліна невыразная. Абалона ў сярэдняй плыні двухбаковая, шырынёй 0,2—0,4 км. Рэчышча на працягу 24 км угару ад вусьця каналізаванае (шырыня 7—12 м). Рака цячэ ў зоне адсяленьня[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 268

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 268