Нешчардаўскае ўзвышша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нешчардаўскае ўзвышша
Няшчэрдаўскае ўзвышша
Нешчардаўскае ўзвышша на мапе Беларусі
Нешчардаўскае ўзвышша на мапе Беларусі
Памеры
Працягласьць з поўначы на поўдзень 22 км
Працягласьць з захаду на ўсход 29 км
Найвышэйшы пункт
 — вышыня
Гвазьдзіха
224 м
Разьмяшчэньне
Краіны Беларусь, Расея
Рэгіён Віцебская вобласьць, Пскоўская вобласьць

Нешча́рдаўскае ўзвышша — узвышша ва ўсходняй частцы Расонскага раёну, на поўначы Віцебскай вобласьці Беларусі. Большая частка разьмяшчаецца ў межах Пскоўскай вобласьці Расеі. Вышыня 180—220 м над узроўнем мора, максымальная 224 м.

Рэльеф сярэдняўзгорысты і ўзгорыста-западзінны, ускладнены камамі і азёрнымі катлавінамі. Сустракаюцца озавыя грады.

Па тэрыторыі Нешчардаўскага ўзвышша цячэ рака Дрыса і яе правыя прытокі. Азёры: Нешчарда, Усьвяча, Валоба, Межава і іншыя.

Пад лесам каля 40% тэрыторыі (лясы захаваліся невялікімі дзялянкамі на вяршынях і стромкіх схілах узгоркаў). Пераважаюць боры, суборы, ельнікі, па далінах рэчак і каля азёраў — з дамешкай дуба. У паніжэньнях бярозавыя, чорнаалешнікавыя лясы, сустракаюцца шэраалешнікі.

Папулярны аб’ект турызму (экалягічнага, воднага, сельскага).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Нещердовская возвышенность // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.