Новае Сяло (Прыгарадны сельсавет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Новае Сяло
трансьліт. Novaje Sialo
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Барысаўскі
Сельсавет: Прыгарадны
Насельніцтва
колькасьць: 12 чал. (2010)
колькасьць двароў: 16 (2008)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 177
Паштовы індэкс: 222142
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°23′17.02″ пн. ш. 28°49′32.02″ у. д. / 54.3880611° пн. ш. 28.8255611° у. д. / 54.3880611; 28.8255611Каардынаты: 54°23′17.02″ пн. ш. 28°49′32.02″ у. д. / 54.3880611° пн. ш. 28.8255611° у. д. / 54.3880611; 28.8255611
Новае Сяло на мапе Беларусі ±
Новае Сяло
Новае Сяло
Новае Сяло
Новае Сяло
Новае Сяло
Новае Сяло

Но́вае Сяло́[2]вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 6 км на ўсход ад Зачысьця, за 11 км на паўночны ўсход ад Лошніцы, 36 км на паўночны ўсход ад Барысава, 12 км ад чыгуначнай станцыі Прыяміна на лініі Менск-Ворша[1]. Новае Сяло ўваходзіць у склад Прыгараднага сельсавету.

Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Менск-Ворша. У 1858 годзе вёска, 42 жыхары. У 1897 годзе 23 двары, 146 жыхароў, у Лошніцкай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні. У 1917 годзе 28 двароў, 158 жыхароў. Зь лютага да кастрычніка 1918 году на тэрыторыі, акупаванай войскамі кайзэраўскай Нямеччыны. Ад 1 студзеня 1919 году ў БССР, зь лютага — у Літ.-Бел. ССР, ад жніўня 1920 году ў БССР. 1 студзеня 1920 году адкрыта працоўная школа першай ступені (60 вучняў), разьмяшчалася ў рэквізаваным памяшканьні. З 20 жніўня 1924 году ў Зачысьценскім сельсавеце Барысаўскага раёну Барысаўскай, з 9 чэрвеня 1927 году да 26 ліпеня 1930 году Менскай акруг, з 20 лютага 1938 году Менскай вобласьці. Паводле перапісу 1926 году 36 двароў, 174 жыхары. У Вялікую айчынную вайну ад 2 ліпеня 1941 да 28 чэрвеня 1944 году акупаваная нямецкімі захопнікамі[1]. У 1944 годзе жыхар вёскі Сямён Архіпавіч Хацкевіч (н. 1902) расстраляны за сувязь з партызанамі[3]. У 1960 годзе 186 жыхароў. У 1988 годзе 29 гаспадарак, 59 жыхароў. Разьмешчаная фэрма буйной рагатай жывёлы.

30 сакавіка 2016 году перададзеная зь ліквідаванага Зачысцкага ў Прыгарадны сельсавет[4].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1999 год — 43 жыхары
  • 2008 год — 29 жыхароў, 16 двароў[1]
  • 2009 год — 12 жыхароў[5]
  • 2010 год — 12 жыхароў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Новае Сяло // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 167
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 70
  3. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка г. Барысава і Барысаўскага р-на / Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.: Маст.: Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — С. 437. — ISBN 985-11-0077-3
  4. ^ О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области Решение Минского областного Совета депутатов от 30 марта 2016 г. № 129 (рас.)
  5. ^ Зьвесткі перапісу 2009 году