Новасакольніцкі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Новасакольніцкі раён
Новосокольнический район
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Пскоўскую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Новасакольнікі
Дата ўтварэньня 1927
Насельніцтва (2009) 17 400
Плошча 1616 км²
Месцазнаходжаньне Новасакольніцкага раёну
Новасакольніцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Код аўтам. нумароў 60
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Новасакольніцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Пскоўскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Новасакольнікі.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плошча раёну — 1616 км².

Асноўныя рэкі — Насва, Вялікі Удрай, Сьмердзель, Малы Удрай.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раён утвораны 24 ліпеня 1927 году.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва раёну складае 17,4 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх умовах жывуць каля 9 тыс. Усяго налічваецца 274 населеныя пункты.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У складзе раёну маецца 1 мескае і 9 сельскіх паселішчаў:

Мескае паселішча

Сельскія паселішчы

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праз раён праходзяць шляхі Санкт-Пецярбург-Віцебскага аддзяленьня Кастрычніцкай чыгункі (кірункаў Санкт-ПецярбургЕзярышча і МаскваРыга), ёсьць Новасакольніцкая дыстанцыя службы шляху ПЧ-45.

Асноўнымі для перавозак аўтамабільным транспартам у раёне зьяўляюцца аўтамабільная дарога федэральнага значэньня М-9 «Балтыя» (Масква — Валакаламск — мяжа з Латвіяй) і аўтадарога суб'ектаў Расейскай Фэдэрацыі Р51 (Шымск — Старая Руса Вялікія Лукі — Невель).

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тэрыторыі раёну маюцца два гістарычна-архітэктурныя помнікі рэспубліканскага значэньня. Гэта гарадзішча Востры (XIII—XIV стст.), разьмешчанае ў Вязаўскай воласьці, і драўляная царква Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Багародзіцы (XVIII—XIX стст.) у Востраўскай воласьці.

Да прыродна-ляндшафтавых помнікаў належаць Чырыкаўскі парк у Гаражанскай воласьці і ліпавая алея ў в. Мінкіна Новасакольніцкай воласьці, створаныя напачатку XIX ст.

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Новасакольніцкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў