Новая Зямля (архіпэляг)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Новая Зямля
Месца Баранцава мора, Карскае мора
Плошча 83 000 км²
Найвышэйшы пункт 1547 мэтар
Краіна Расея
Вобласьць Архангельская вобласьць
Каардынаты 74° пн. ш. 56° у. д. / 74° пн. ш. 56° у. д. / 74; 56Каардынаты: 74° пн. ш. 56° у. д. / 74° пн. ш. 56° у. д. / 74; 56
Новая Зямля на мапе Расеі
Новая Зямля
Новая Зямля
Новая Зямля

Новая Зямля — архіпэляг у Паўночным Ледавітам акіяне паміж Баранцавым і Карскім морамі. Уваходзіць у склад Архангельскай вобласьці Расеі.

Складаецца з двух вялікіх астравоў — Паўночнага і Паўднёвага, падзеленых вузкім пралівам (2—3 км) Матачкін Шар, і шматлікіх дробных. З геалягічнага пункта гледжаньня, астравы зьяўляюцца працягам Уральскіх гораў. Паўночна-ўсходні ўскраек Паўночнага вострава — мыс Жаданьня — зьяўляецца самай усходняй кропкай Эўропы.

Цягнецца з паўднёвага захаду на паўначны ўсход на 925 км. Плошча усіх астравоў больш за 83 тыс. км²; шырыня Паўночнага вострава да 123 км, Паўднёвага — да 143 км. На поўдні пралівам Карскія Вароты (шырыня 50 км) аддзяляецца ад вострава Вайгач.

Каля паловы тэрыторыі вострава Паўночнага складаюць ледавікі. На востраве Паўднёвым знаходзяцца два населеных пункты — пасёлкі Бялуш'я Губа (адміністрацыйны цэнтар муніцыпальнага ўтварэньня Новая Зямля Архангельскай вобласьці) і Рагачова.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Новая Зямля (архіпэляг)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў