Новая Каледонія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Новая Каледонія
Nouvelle-Calédonie
Сьцяг Новай Каледоніі Герб Новай Каледоніі
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «La Marseillaise»
Месцазнаходжаньне Новай Каледоніі
Афіцыйная мова француская
Сталіца Нумэа
Найбуйнейшы горад Нумэа
Форма кіраваньня залежная тэрыторыя
Эмануэль Макрон
Філіп Гамэс
Плошча
 • агульная
154-е месца ў сьвеце
18 575 км²
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
178-е месца ў сьвеце
249 000
13/км²
СУП
 • агульны (2007)
 • на душу насельніцтва
Сьпіс краінаў паводле СУП
$8,82 млрд
$36 376
Валюта Францускі ціхаакіянскі франк (CFP)
Часавы пас UTC+11 (UTC+11)
Аўтамабільны знак NCL
Дамэн верхняга ўзроўню .nc
Тэлефонны код +687
Мапа Новай Каледоніі
Мапа Новай Каледоніі

Но́вая Каледо́нія (па-француску: Nouvelle Calédonie) — француская залежная тэрыторыя ў заходняй частцы Ціхага акіяна ў Мэланэзіі. Знаходзіцца ў 1400 км на ўсход ад Аўстраліі і ў 1500 км на паўночны захад ад Новай Зэляндыі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выспы былі заселеныя прыкладна 1500 гадоў да н. э. Прыкладна ў ХІ стагодзьдзі сюды прыбылі палінэзійцы і перамяшаліся зь мясцовым насельніцтвам. Новая Каледонія была адкрытая для эўрапейцаў ў 1774 годзе Джэймсам Кукам. Назва выспы мае паходжаньне ад старажытнай назвы Шатляндыі — Каледонія.

З 1853 году выспа перайшла пад францускае кіраваньне. З 1864 да 1894 году тут знаходзілася турэмнае паселішча, дзе адбывалі пакараньне камунары. Пад час Другой суьветнай вайны тут знаходзілася база саюзных войскаў.

З 1946 году выспы атрымалі статус заморскай тэрыторыі Францыі. У 1980-х гадах пачаўся рух за атрыманьне незалежнасьці выспаў. У 1998 годзе Новая Каледонія атрымала поўную ўнутраную аўтаномію. Цяпер яна мае сваіх прадстаўнікоў у францускім парлямэнце.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У склад тэрыторыі ўваходзіць выспа Новая Каледонія разам зь невялікімі прылягаючымі выспамі. Агульная плошча галоўнай выспы складае 16,8 км², з насельніцтвам 179 тыс. чалавек.

Паверхня выспы Новая Каледонія гарыстая, самая высокая кропка ўздымаецца на 1628 м над узроўнем мора. Клімат трапічны, з выражанымі сэзонамі ападкаў. Колькасьць ападкаў вагаецца ад 1500 мм на навакольных выспах да 4000 мм у горных раёнах выспы Новая Каледонія.

Выспа новая Каледонія вельмі старажытная. Прыкладна 85 млн гадоў таму яна аддзялілася ад Аўстраліі, а 65 млн гадоў ад Новай Зэляндыі. Ізаляцыя ад іншых рэгіёнаў прывяла да таго, што на высьпе сфарміравалася ўнікальная экасыстэма, якая захавала шмат відаў жывёлаў і птушак якія не захаваліся ў іншых рэгіёнах.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Новая Каледонія дзеліцца на 3 правінцыі, якія ў сваю чаргу дзеляцца на 33 раёны.

Правінцыі Новай Каледоніі гэта:

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На выспах новай Каледоніі знаходзяцца багатыя радовішчы нікелю (прыкладна 12% сусьветнай здабычы і ¼ сусьветных запасаў) і кобальту (8% сусьветнай здабычы). Аднак інтэнсіўная здабыча карысных выкапняў прывяла да пагаршэньня экалягічнага становішча на выспах.

Значную долю ў эканоміцы грае турызм (прыкладна 100 тыс. чалавек у год).

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва тэрыторыі складаецца з мэлянэзійцаў (42,5%), эўрапейцы (37,1%), палінэзійцаў (11,8%), азіяты (8,6%). Большасьць насельніцтва хрысьціяне (каталікі — 60%, пратэстанты — 30%), мусульмане складаюць каля 4% насельніцтва.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]