Новыя Кухмы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Новыя Кухмы
польск. Nowe Kuchmy
Мясцовая назва: Новыя Кухмы
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Беластоцкі
Гміна: Міхалова
Насельніцтва: 57 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 16-050
Нумарны знак: BIA
Геаграфічныя каардынаты: 52°58′45″ пн. ш. 23°42′15″ у. д. / 52.97917° пн. ш. 23.70417° у. д. / 52.97917; 23.70417Каардынаты: 52°58′45″ пн. ш. 23°42′15″ у. д. / 52.97917° пн. ш. 23.70417° у. д. / 52.97917; 23.70417
Новыя Кухмы на мапе Польшчы
Новыя Кухмы
Новыя Кухмы
Новыя Кухмы

Но́выя Ку́хмы (па-польску: Stare Kuchmy, на мясцовай беларускай гаворцы: Но́выя Ку́хмы) — вёска (солтыства Ціванюкі) ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.

Па гістарычных прычынах часта разам з Кухмамі-Куцамі, Старымі Кухмамі, Кухмамі-Петрукамі, Кавалёвым Грудам і Гарбачамі называецца проста Кухмамі.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі этнічныя беларусы, праваслаўныя (Нараджэньня Божай Маці ў Юшковым Грудзе) і каталікі (парафія Божага Провіду ў Міхалове[2]), пераважна з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1869 г. мужыкі Старых Кухмаў атрымалі асабістую свабоду і землю на ўласнасьць, дзякуючы чаму заснаваліся 2 новыя прысёлкі: Кавалёў Груд ды Новыя Кухмы. У 1911 г. ва ўсіх Кухмах жылі 369 жыхары ў 24 хатах, але ўжо ў 1915 г. 21 сем'яў падалося ў бежанства ў Расею (вярталіся да 1923 г.)[3]. У міжваенны пэрыяд Новыя Кухмы прыналежалі да гміны Ялаўка Ваўкавыскага павету(be) Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 27 жыхароў (7 каталікоў і 20 праваслаўных; усе былі пагалоўна запісаныя палякамі)[4]. У 1950 г. ва ўсіх Кухмах пражывала 316 чалавек і з таго маменту колькасьць насельніцтва сістэматычна спадае[3].

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) — разам з Кухмамі-Куцамі, Кухмамі-Петрукамі, Старымі Кухмамі, Кавалёвым Грудам і ГарбачаміПраверана 9 ліпеня 2015 г.
  2. ^ Parafia Opatrzności Bożej (Michałowo) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 9 ліпеня 2015 г.
  3. ^ а б Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 9 ліпеня 2015 г.
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 96 (пол.) Праверана 9 ліпеня 2015 г.