Новы Двор (Сьвіслацкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Новы Двор
лац. Novy Dvor
Магдэбурскае права: XVII ст.
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Сьвіслацкі
Сельсавет: Навадворскі
Насельніцтва: 924 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1513
Паштовы індэкс: 231983
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 52°49′47″ пн. ш. 24°21′11″ у. д. / 52.82972° пн. ш. 24.35306° у. д. / 52.82972; 24.35306Каардынаты: 52°49′47″ пн. ш. 24°21′11″ у. д. / 52.82972° пн. ш. 24.35306° у. д. / 52.82972; 24.35306
Новы Двор на мапе Беларусі ±
Новы Двор
Новы Двор
Новы Двор
Новы Двор
Новы Двор
Новы Двор
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Но́вы Двор[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Мядзянцы. Цэнтар сельсавету Сьвіслацкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2003 год — 924 чалавекі. Знаходзіцца за 38 км на паўднёвы ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Сьвіслачы.

Новы Двор — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Новы Двор датуецца 1409 годам, калі ён знаходзіўся ў валоданьні вялікага князя Вітаўта. Паселішча значыцца на мапах 1508, 1613 і 1654 гадох. У 1551 годзе празь мястэчка з Кракава ў Вільню праходзіў пахавальны картэж зь целам Барбары Радзівіл.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Новы Двор спалілі швэдзкія войскі. У пачатку сьнежня 1655 году непадалёк ад мястэчка тутэйшая шляхта атрымала перамогу над маскоўскімі захопнікамі. Прыкладна ў другой палове XVII ст. Новы Двор атрымаў Магдэбурскае права і герб, пацьверджаныя каралямі і вялікімі князямі Янам Казімерам (3 жніўня 1661 году), Міхалам Карыбутам Вішнявецкім (20 сакавіка 1670 году), Янам Сабескім, (20 студзеня 1679 году), Аўгустам Моцным (28 лістапада 1718 году) і Аўгустам Сасам (14 лістапада 1744 году). У 1692 годзе сярод вернікаў мясцовай парафіі ўпаміналася старалітва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква, 1930-я гг.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Новы Двор апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ваўкавыскім павеце Гарадзенскай губэрні. На 1833 год у мястэчку было 90 драўляных будынкаў, дзейнічала царква. З 1860 году існавала царкоўна-прыходзкая школа. У 1862 годзе адкрылася аднаклясная народная вучэльня, у 1900 годзе — двухклясная народная вучэльня (у 1905 годзе навучаліся 89 хлопчыкаў і 16 дзяўчынак). 13 траўня 1863 году каля Новага Двору адбылася сутычка расейскіх карных войскаў і 40 казакаў з паўстанцамі. Захаваліся імёны сялянаў зь мястэчка Новы Двор, удзельнікаў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864), якіх пазьней рэпрэсавалі ўлады Расейскай імпэрыі. Сярод іх значацца Франц Ярашэвіч, Восіп Грушэўскі, Франц Раманоўскі, Антон Грушэўскі, Максім Завістоўскі, Фёдар Кулік, Станіслаў Грушэўскі і Міхал Ганчарэвіч[2]. 17 верасьня 1867 году ў Новым Двары асьвяцілі новую царкву-мураўёўку. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 271 двор, царква, сынагога, народная вучэльня, збожжавы магазын, крама дробнага тавару, 2 млыны, 2 піцейныя дамы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Новы Двор занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква, 1941—44 гг.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Новы Двор абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[3]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Новы Двор увайшоў у склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году ён апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Новы Двор увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 2000 год тут быў 381 двор, на 2003 год — 416. У 2000-я гады Новы Двор атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1829 год — 399 чал., у тым ліку 18 юдэяў[5]; 1830 год — 216 муж., зь іх шляхты 2, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 18, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 195[6]; 1833 год — 409 чал. (206 муж. і 203 жан.); 1837 год — 714 чал., у тым ліку 49 юдэяў; 1886 год — 1183 чал. (563 муж. і 620 жан.), у тым ліку 100 юдэяў[7]; 1897 год — 1481 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 1,2 тыс. чал.; 1905 год — 1,4 тыс. чал.[8]; 1912 год — 1573 чал.; 1921 год — 646 чал., у тым ліку 146 юдэяў; 1937 год — 1,4 тыс. чал.[9]; 2000 год — 987 чал.[10]
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 924 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Новым Двары працуюць сярэдняя школа, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лясьніцтва.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква Сьвятога Міхала Арханёла (1868)
  • Сынагога

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Раманаў С. Пад выявай збройнага арханёла // «Свіслацкая газета», 19 верасьня 2009. C. 4.
  3. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  4. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  5. ^ Nowy Dwór(недаступная спасылка), «Віртуальны Штэтл»
  6. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 412.
  7. ^ Krzywicki J. Nowydwór (11) // Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 295.
  8. ^ Указатель населенным местам Гродненской губернии с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродно, 1905.
  9. ^ Karpyza W. Nowy Dwór // «Magazyn Polski» № 1—2, 2000. S. 50.
  10. ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11. С. 372.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]