Ноч на востраве Родас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ноч на востраве Родас
рас.Ноч на острове Родос
Мастак Іван Айвазоўскі
Год 1850
Тып палатно, алей
Месцазнаходжаньне Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь, Менск

Ноч на востраве Родас (па-расейску: Ночь на острове Родос) — карціна расейскага мастака-марыніста Івана Айвазоўскага, напісаная ў 1850 годзе пасьля падарожжа да берагоў Малой Азіі і выспаў Грэцкага архіпэляга з адміралам Фёдарам Літке.

Карціна зьяўляецца яркім узорам начнога пэйзажа ў творчасьці раньняга Айвазоўскага, выхаванага ў рэчышчы акадэмічнай школы пад непасрэдным уплывам традыцыяў рамантызму[1].

Гісторыя стварэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Задума стварэньня карціны «Ноч на востраве Родас» нарадзілася ў Айвазоўскага пасьля падарожжа да берагоў Малой Азіі і астравоў Грэцкага архіпэляга з адміралам Фёдарам Літке ўвесну 1845 году. Падчас згаданага падарожжа майстар ня браўся за пэндзаль, аднак замалёўваў сотні аркушаў нарысамі прыбярэжных гарадоў, берагоў Крыта і Хіоса і краявідаў Канстантынопалю, што пасьля паслужыла Айвазоўскаму важкім матэрыялам для стварэньня будучых карцінаў, у тым ліку і «Ночы на востраве Родас»[1].

Прытрымліваючыся сваёй традыцыі марыністычнага пэйзажу, Айвазоўскі, нягледзячы на наяўнасьць натуральных замалёвак, ствараў карціну паводле ўласнай памяці. Мастак лічыў немагчымым пісаць з натуры такую зьменлівую стыхію, як мора[1].

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карціна «Ноч на востраве Родас» адлюстроўвае незвычайную для расейскага вока архітэктуру і багатую міжземнаморскую расьліннасьць. Кампазыцыя твора ўтрымлівае жанравы матыў, але, як і у большасьці творах Айвазоўскага, на першы плян выходзяць тры стыхіі: мора, неба і сьвятло[1]. Эфэкты месячнага сьвятла, акружанага лёгкімі празрыстымі аблокамі і месячная дарожка, якая перабіваецца грабянямі хваляў надае зьзяньне і бляск усёй кампазыцыі, адлюстроўваючыся на паверхні вады.

Іншае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У межах праекту «Выстава адной карціны» з 6 студзеня па 6 лютага 2010 году «Ноч на востраве Родас» экспанавалася ў Нацыянальным мастацкім музэі Рэспублікі Беларусь[2]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Іван Айвазоўскі. Ноч на востраве Родас. Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь. Праверана 25 лютага 2011 г.
  2. ^ «Ночь на острове Родос» Айвазовского выставлена в Национальном художественном музее (рас.). Naviny.by (6 студзеня 2010). Праверана 25 лютага 2011 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]