Нэкар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Нэкар

Нэкар (па-нямецку: Neckar) — рака ў Нямеччыне, у фэдэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг. Працягласьць 367 км, плошча басэйна 14000 км ². Упадае ў Райн ў раёне Мангайма (адзін з галоўных прытокаў). Узьбярэжжа Нэкару густа заселенае, уздоўж ракі знаходзяцца дзясятак буйных гарадоў.

Бярэ пачатак на схілах Шварцвальду і Швабскага Альба, цячэ пераважна ў вузкай, месцамі каньёнападобнай, даліне; моцна меандруе. Сярэдні расход вады ў вусці 130 м3/сэк, максымальны сьцёк — у лютым — сакавіку. У суровыя зімы замярзае. Суднаходзтва да г. Плёхінген (203 км), на значным працягу Нэкар каналізаваны і шлюзаваны.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Нэкарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў