Нэксэ Нашыцэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нэксэ Нашыцэ
Поўная назва Гандбольны клюб Нашыцэ
Кароткая назва Нэксэ
Заснаваны 5 лістапада 1959
Месцазнаходжаньне НашыцэХарватыя
Арэна Спартовая арэна імя караля Таміслава
Зьмяшчальнасьць: 2500
Прэзыдэнт Ёсіп Эргавіч
Галоўны трэнэр Здэнка Кордзі
Чэмпіянат Харвацкая гандбольная прэм’ер-ліга
2013—2014 2
Форма
Клюбныя колеры          
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры


Хатняя
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры


Выязная
Спасылкі
Афіцыйная бачына

ГК «На́шыцэ» (па-харвацку: Rukometni Klub Nexe Našice), з 2006 спонсарская назва «Нэксэ Нашыцэ» (харв. Nexe Našice) — гандбольны клюб з Нашыцэ (Харватыя), заснаваны ў 1959 року. Выступае ў нацыянальным чэмпіянаце і рэгіянальнай СЭГА-лізе. Хатнія матчы праводзіць на арэне імя караля Таміслава зьмяшчальнасьцю 2500 гледачоў.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1956 року ў Нашыцах была заснаваная гандбольная школа, а праз тры гады створаны спартовы клюб пад назовам ГК «Партызан». Першая гульня клюбу адбылася ў 1960 року супраць ГК «Палёт».

«Партызан» пачаў выступ у рэгіянальнай лізе, а ў 1974 выйшаў у Харвацкую лігу Славоніі і Бараньі. У той час за клюб гуляў прадстаўнік югаслаўскай зборнай Паўле Юрына(hr).

Пасьля развалу Югаславіі клюб выступаў у Міжрэгіянальнай і Трэцяй лігах, пакуль у 2001 ня выйшаў у Другую лігу Харватыя-Поўнач і не працягнуў шлях наверх. У сэзоне 2004—2005 рокаў каманда стала чэмпіёнкай ліга Харватыя-Поўнач і ўдзельнічала ў кваліфікацыйных гульнях за выступ у Першай лізе Харватыі, аднак ня здолела туды прабіцца. Аднак ужо ў наступным сэзоне кваліфікацыя была пераадоленая, і клюб упершыню прабіўся ў найвышэйшы харвацкі дывізіён.

Ад сэзону 2006—2007 рокаў спонсарам клюбу зьяўляецца «Nexe Grupe», у сувязі з чым каманда была перайменаваная ў «Нэксэ Нашыцэ».

З 2011 року клюб выступае ў СЭГА-Лізе.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Былыя назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Партызан»
  • «НАШК»
  • «Кобра Джынс»
  • «Нашыцэ»

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ 2011/12 Men's EHF Cup. Last 16 (анг.). European handball federationПраверана 20 верасьня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]