Бундэсьліга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Нямецкая Бундэсьліга»)
Бундэсьліга
Краіна Сьцяг Нямеччыны Нямеччына
Канфэдэрацыя УЭФА
Заснаваная 1963
Колькасьць камандаў 18
Вылет у Бундэсьліга 2
Узровень ў пірамідзе Узровень 1
Хатнія кубкі Кубак Нямеччыны
Міжнародныя кубкі Ліга чэмпіёнаў
Ліга Эўропы
Дзейны чэмпіён Баварыя Мюнхэн — 31-ы тытул (2021—2022)
Найбольш пасьпяховы клюб Баварыя Мюнхэн — 31 тытул
ТБ-партнэры Setanta Sports
Сэзон 2022—2023 гадоў

Бундэсьліга (па-нямецку: Fußball-Bundesliga; саюзная ліга) — прафэсінае спаборніцтва для наймацнейшых футбольных клюбаў Нямеччыны, якое мае статус першараднага футбольнага спаборніцтва Нямеччыны.

Спаборніцтва зьяўляецца найвышэйшай лігай Чэмпіянату Нямеччыны па футболе. Бундэсьліга мае 18 камандаў, якія аспрэчваюць тытул чэмпіёна краіны. Сэзон пачынаецца ў жніўні й доўжыцца па травень наступнага году. Большасьць гульняў праводзяцца па суботах і нядзелях. Пераможца Бундэсьлігі акрамя тытулу чэмпіёну Нямеччыны атрымлівае права на ўдзел у Супэркубку Нямеччыны. Тры каманды, якія набралі найменшую колькасьць ачкоў, пасьля сканчэньня сэзону пераходзяць у Бундэсьлігу 2. Цягам сэзону прысвойваюцца ўзнагароды найлепшаму гульцу месяца, найлепшаму навічку. Паводле фінансавых паказчыкаў у Эўрапейскім футболе Бундэсьліга лічыцца адной з чатырох наймацнейшых разам с ангельскай Прэм’ер-Лігай, італьянскай Сэрыяй A ды гішпанскай Ля Лігай.

Бундэсьліга была ўтвораная ў 1963 годзе ў Заходняй Нямеччыне. У 1991 годзе ў Бундэсьлізе пачалі ўдзельнічаць клюбы з усёй Нямеччыны.

Сэзоны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Пераможца
2010—2011 Барусія Дортмунд
2011—2012 Барусія Дортмунд
2012—2013 Баварыя Мюнхэн
2013—2014 Баварыя Мюнхэн
2014—2015 Баварыя Мюнхэн
2015—2016 Баварыя Мюнхэн
2016—2017 Баварыя Мюнхэн
2017—2018 Баварыя Мюнхэн
2018—2019 Баварыя Мюнхэн
2019—2020 Баварыя Мюнхэн
2020—2021 Баварыя Мюнхэн
2021—2022 Баварыя Мюнхэн

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]