Нястанішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нястанішкі
лац. Niastaniški
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Смаргонскі
Сельсавет: Жодзішкаўскі
Насельніцтва: 72 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1592
Паштовы індэкс: 231000
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°45′7″ пн. ш. 26°19′10″ у. д. / 54.75194° пн. ш. 26.31944° у. д. / 54.75194; 26.31944Каардынаты: 54°45′7″ пн. ш. 26°19′10″ у. д. / 54.75194° пн. ш. 26.31944° у. д. / 54.75194; 26.31944
Нястанішкі на мапе Беларусі ±
Нястанішкі
Нястанішкі
Нястанішкі
Нястанішкі
Нястанішкі
Нястанішкі

Няста́нішкі[2] — вёска ў Беларусі, каля ракі Вяльлі. Уваходзяць у склад Жодзішкаўскага сельсавету Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Стана

Стэн, Стан або Стэйна (Sten, Stean, Steina) — імя германскага паходжаньня[3][4].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[5], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[6]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[7].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да 2016 году ўваходзіла ў склад Лылойцінскага сельсавету[8].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1999 год — 107 чалавек
  • 2009 год — 72 чалавекі[1]

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Лямус (XVIII — першая палова XX ст.)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 352.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 129.
  4. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1359.
  5. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  6. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  8. ^ РЕШЕНИЕ ГРОДНЕНСКОГО ОБЛАСТНОГО СОВЕТА ДЕПУТАТОВ 31 мая 2016 г. № 143 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Сморгонского района Гродненской области

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дулеба Г. І. З гісторыі населеных пунктаў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смаргонскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2004. — 640 с. ISBN 985-11-0296-2.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]