Нясьвіская ратуша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Нясьвіская ратуша
Нясьвіская ратуша
Нясьвіская ратуша
Краіна Беларусь
Места Нясьвіж
Каардынаты 53°13′8.42″ пн. ш. 26°40′52.25″ у. д. / 53.2190056° пн. ш. 26.6811806° у. д. / 53.2190056; 26.6811806Каардынаты: 53°13′8.42″ пн. ш. 26°40′52.25″ у. д. / 53.2190056° пн. ш. 26.6811806° у. д. / 53.2190056; 26.6811806
Архітэктурны стыль рэнэсанс, барока
Дата заснаваньня 1596
Статус Ахоўная зона
Нясьвіская ратуша на мапе Беларусі
Нясьвіская ратуша
Нясьвіская ратуша
Нясьвіская ратуша
Нясьвіская ратуша на Вікісховішчы

Нясьві́ская ра́туша — помнік архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў у Нясьвіжы, адзін з сымбаляў места. Знаходзіцца пасярод гістарычнага Рынку[a]. Будынак з трох бакоў агінаюць гандлёвыя рады, якія адкрываюцца аркадамі да пляцу. Твор архітэктуры рэнэсансу і барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс ратушы і гандлёвых радоў уваходзіць у Нацыянальны гістарычна-культурны музэй-запаведнік «Нясьвіж».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па атрыманьні Нясьвіжам Магдэбурскага права ў 1586 годзе прыкладна да 1596 году на галоўным пляцы места — Рынку — збудавалі мураваную ратушу. За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) пацярпела ад пажару.

У 1752 году ратушу перабудавалі ў стылі позьняга барока[1]. У 1784 годзе ў ёй правялі рамонт у зьвязку з наведваньнем места каралём і вялікім князем Станіславам Аўгустам Панятоўскім.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Нясьвіж апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у будынку праходзілі паседжаньні мескай думы. У 1806 годзе князь Дамінік Радзівіл прызначыў на ўтрыманьне ратушы і яе рамонт піцейны падатак. У 1834—1835 гадох уздымалася пытаньне рамонту будынка, які аднак не правялі.

У 1836 годзе пацярпела ад вялікага пажару. Па пажары верхнія ярусы ратушнай вежы не адбудавалі. У другой палове XIX ст. на другім паверсе праводзіліся паседжаньні мескай думы, унізе былі крамы, сьвіран, частка будынка пуставала. У 1863 годзе чарговы раз узьнялі пытаньне рамонту ратушы. У 1870 годзе адрамантавалі дах і два памяшканьні думы. У 1896—1901 гадох у час чарговага рамонту паправілі і падмацавалі сьцены, нанава атынкавалі галоўны фасад зь вежай, прывялі ў парадак скляпеньні, якія прыстасавалі пад склады, паставілі новыя аконныя рамы, унутры адрамантавалі памяшканьні і прыстасавалі пад мескую залю паседжаньняў грамадзкага сходу.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1990-я гады ратушу аднавілі ў аўтэнтычным выглядзе паводле праектнага пляну канца XVI ст. і гравюры Тамаша Макоўскага 1604 году.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавы выгляд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры рэнэсансу і барока. Гэта 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак, які на тарцовым паўночным фасадзе мае высокую 6-ярусную вежу над уваходам. Чатыры ніжнія ярусы чацьверыковыя, два верхнія — васьмерыковыя ў пляне. Вежа завяршаецца гранёным купалам . Па перабудове ў сярэдзіне XVII ст. вежа стала 4-яруснай. Бакавыя часткі галоўнага фасаду завяршаюцца 3-кутнымі шчытамі. Амаль пазбаўленыя дэкору сьцены праразаюцца невялікімі прастакутнымі аконнымі праёмамі і завяршаюцца тонкім прафіляваным карнізам. Высокі двухсхільны вальмавы дах зрокава павялічвае аб’ём будынка.

Інтэр'ер[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Будынак мае сымэтрычны ўнутраны плян. Першапачаткова на першым паверсе знаходзіліся адміністрацыйныя памяшканьні магістрату і суду, на другім паверсе — вялікая заля для ўрачыстых грамадзянскіх актаў і тэатральных паказаў. Заля мела скляпеністае перакрыцьце; да яе з боку галоўнага ўваходу вялі шырокія 1-маршавыя сходы.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 1а

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Габрусь Т. Нясвіжская ратуша // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 371.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  611Г000474