Нёман (аўтазавод)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лідзкія аўтобусы «Нёман»
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 11 траўня 1984 (39 гадоў таму)
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Гарадзенская вобласьць
Адрас Ліда
Ключавыя фігуры Зьміцер Пантус, Віктар Іваноўскі
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя аўтобус
Абарачэньне 33 339 млн рублёў (2012; $3 983 тыс)
Апэрацыйны прыбытак -7559 млн руб ($903 тыс)
Чысты прыбытак -7579 млн руб ($906 тыс)
Лік супрацоўнікаў 366 (2012)
Матчына кампанія Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі Беларусь

Лідзкія аўтобусы «Нёман» — аўтазавод у горадзе Ліда па вытворчасьці аўтобусаў, газагарэлачных блёкаў для воданагравальных катлоў і іншай прадукцыі.

Заснаваны 11 траўня 1984 году. Распачаў вытворчасьць у сьнежні 1990 году. Ствараўся як прадпрыемства Міністэрства радыёпрамысловасьці СССР па вытворчасьці рухомых сыстэмаў кіраваньня. Завод мусіў зьбіраць і абслугоўваць ракетную тэхніку на колавым ходзе. Уваходзіў у склад Навукова-вытворчага аб’яднаньня «Агат».

У 1992 годзе ў выніку канвэрсіі прадпрыемства пачало выпускаць прадукцыю для шырокага спажываньня. З красавіка 1994 году на заводзе пачалі выпускацца аўтобусы, якія і зьяўляюцца асноўным прадуктам прадпрыемства.

Цяпер прадпрыемства вырабляе гарадзкія і прыгарадныя аўтобусы, а таксама газагарэлачныя блёкі для воданагравальных катлоў. На заводзе таксама рамантуюць аўтобусы.

Аўтобусы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтобус «Нёман-52012»
  • Нёман-5201 (гарадзкі)
  • Нёман-52012 (прыгарадны)
  • Нёман-52012 (міжгародні)
  • Нёман-520122 (прыгарадны)
  • Нёман-3232 (гарадзкі)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]