Нівы (Гомельская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нівы
Першыя згадкі: XIX ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Салонскі
Насельніцтва: 787 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 52°48′34.6″ пн. ш. 29°56′58.5″ у. д. / 52.809611° пн. ш. 29.949583° у. д. / 52.809611; 29.949583Каардынаты: 52°48′34.6″ пн. ш. 29°56′58.5″ у. д. / 52.809611° пн. ш. 29.949583° у. д. / 52.809611; 29.949583
Нівы на мапе Беларусі
Нівы
Нівы
Нівы

Ні́вы[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Салонскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 787 чал. (2004). Знаходзіцца за 14 км на поўдзень ад места Жлобін, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Мормаль (лінія Жлобін — Каленкавічы), за 97 км ад Гомелю.

Аколеная мэліярацыйнымі каналамі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губэрні. Паводле рэвізіі 1858 году валоданьне князя Л. М. Галіцына. З 1880 году дзейнічала хлебазапасная крама. Паводле перапісу 1897 году знаходзіліся школа граматы, хлебазапасная крама, круподрабільня, вятрак.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная ніва». У часе нямецка-савецкай вайны ў чэрвені 1943 году акупанты спалілі 100 двароў і забілі 40 жыхароў. Вызвалена 26 чэрвеня 1944 году. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінуў 81 жыхар, у памяць пра загінулых у 1979 годзе быў усталяваны абэліск. Паводле перапісу 1959 году цэнтар калгасу «Ніва». Працуюць дзевяцігадовая школа, Дом культуры, бібліятэка, школа-сад, крама, аддзяленьне сувязі, амбуляторыя, дзіцячыя ясьлі-сад.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]