Нікель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Нікель (па-лацінску: Niccolum) Ni — хімічны элемэнт VIII групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 28. Серабрыста-белы мэтал з жаўтаватым адценьнем.

Прыродныя крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па знаходжаньні ў зямной кары займае 25-е месца сярод элемэнтаў. Важнейшыя мінэралы — нікелін, мілерыт, герсдарфіт, бунзэніт. Асноўныя радовішчы — у Расеі, Канадзе, Новай Каледоніі, Аўстраліі, Кубе, Інданэзіі, Казахстане, Турцыі. Нікелевыя руды лічацца прамысловымі пры ўтрыманьні ўжо нават 0,3% Ni.

Прымяненьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да 80% здабытага нікелю ідзе на нікелевыя сплавы. Каля 10% — выраб каталізатараў для многіх рэакцыяў. Антыкаразійнае пакрыцьцё (нікеліраваньне).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Нікельсховішча мультымэдыйных матэрыялаў