Ніно Катамадзэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ніно Катамадзэ
Nino Katamadze, 2011.jpg
Дата нараджэньня 21 жніўня 1972 (42 гады)
Месца нараджэньня Кабулеці, Грузія
Краіна Грузія
Нацыянальнасьць грузінка
Прафэсіі сьпявачка, кампазытар
Жанры джаз
Гурты «Insight»
Афіцыйны сайт

Ніно Катамадзэ (па-грузінску: ნინო ქათამაძე; нарадзілася 21 жніўня 1972 году, Кабулеці, Грузія) — грузінская джазавая сьпявачка і кампазытар.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ніно Катамадзэ нарадзілася ў Аджары, паўднёвай правінцыі Грузіі. У 1990 годзе паступіла ў Батумскі музычны інстытут імя З. П. Паліяшвілі на вакальнае аддзяленьне па клясе Мурмана Махарадзэ. Падчас навучаньня і пасьля заканчэньня інстытуту выступала з рознымі гуртамі і прымала ўдзел у разнастайных музычных праектах.

З 1994 па 1998 стварае дабрачынны грамадзкі фонд па аказаньні дапамогі інвалідам і сацыяльна неабароненым артыстам. У 1999 пачынае творчае супрацоўніцтва з гуртом Insight, якое прынесла спявачцы вядомасьць на радзіме і па-за яе межамі. Гэтак пасля паездкі ў 2002 у Вялікабрытанію на Дні Грузіі талентам Ніно Катамадзэ захапіліся ў Эўропе. У 2005 годзе Катамадзэ зьдзейсьніла гастрольнае турнэ ў ЗША, дзе яе таксама чакаў вялізарны посьпех.

З 2009 года сьпявачка пасля 2-гадовага перапынку зь вялікім поспехам зноў пачыла актыўную канцэртную дзейнасць. Разам з гуртом Insight яна выступала ў Расеі, Украіне, Летуве і іншых краінах.

У студзені 2010 году прымала ўдзел у расейскай пастаноўцы вакальнай опэры-імправізацыі Бобі Макфэрына «Бобл».

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Саўндтрэкі да фільмаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2002 — Найлепшая сьпявачка году, прыз «Авацыя», Грузія
  • 2002 — Аўтар і выканаўца песень году, Грузія
  • 2002 — Прыз за самую арыгінальную музыку, Грузія
  • 2003 — Твар году, Грузія
  • 2003 — Найлепшая сьпявачка году, прыз «МЕГА», Грузія
  • 2003 — Найлепшы вакальна-інструмэнтальны ансамбль году (Ніно Катамадзэ і Insight), прыз «Авацыя», Грузія
  • 2004 — Спэцыяльны прыз «Одзэла» за ўнёсак у музыку, Грузія

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]