Ода салаўю

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ілюстрацыя да Оды салаўю Ў. Дж. Нітбі

«Ода салаўю» (па-ангельску: Ode to a Nightingale) — паэма Джона Кітса, напісаная за адзін дзень у траўні 1819 году цераз натхненьне ад салаўінае песьні і ўпершыню апублікаваная ў Аналах прыгожых мастацтваў сёлета ў ліпені. Неўзабаве гэтая паэма стала адной зь ягоных вялікіх одаў 1819 году. «Ода салаўю» зьяўляецца індывідуальнай паэмай, якая апісвае ўваход паэта ў стан нэгатыўнае здольнасьці. Настрой паэмы адмаўляе аптымістычнае імкненьне да асалоды, якое можна заўважыць у ранейшых вершах Кітса, і разьвівае тэму прыроды, хуткаплыннасьці часу і сьмяротнасьці, апошняя зь якіх была асабліва блізкая Кітсу.

Салавей, які апісваецца праз падзеі паэмы, зьяўляецца ўвасабленьнем сьмерці, які аднак фармальна не памірае, бо птушка будзе мець здольнасьць працягваць жыцьцё праз сваю песьню, што ніколі не надарыцца зь людзьмі. Паэма сканчваецца прыняцьцем таго, што асалода ня можа цягнуцца вечна і што сьмерць зьяўляецца непазьбежнай часткай жыцьця. У паэме Кітс уяўляе зьнікненьне матэрыяльнага сьвету і бачыць сябе памерлым, быццам дзірван, над якім сьпявае салавей. Кантраст паміж неўміручым салаўём і сьмяротным чалавекам, які сядзіць у садзе, паказаны тым болей яскрава праз высілкі паэтычнага ўяўленьня паэта. Шматлікія крытыкі прыхільна ставіліся да Оды салаўю за тэмы, пастаўленыя Кітсам, але некаторыя зьвярталі ўвагу на недасканалую структуру паэмы і яе адыход ад цэнтральнай ідэі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]