Ораўскае вадасховішча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вадасховішча
Ораўскае вадасховішча
Oravská priehrada
Панарама Ораўскага вадасховішча
Панарама Ораўскага вадасховішча
Вадасховішча Ораўскае вадасховішча
Краіна Славаччына
Плошча 35 км²
Максымальная глыбіня 38 м
Вышыня над узроўнем мора 601 м
Аб’ём вады 350 млн м³
Каардынаты 49°22′56″ пн. ш. 19°33′28″ у. д. / 49.38222° пн. ш. 19.55778° у. д. / 49.38222; 19.55778Каардынаты: 49°22′56″ пн. ш. 19°33′28″ у. д. / 49.38222° пн. ш. 19.55778° у. д. / 49.38222; 19.55778
Месцазнаходжаньне Ораўскага вадасховішча
Ораўскае вадасховішча
Ораўскае вадасховішча
Ораўскае вадасховішча

О́раўскае вадасхо́вішча (па-славацку: Oravská priehrada) — вадасховішча на поўначы Славаччыны, у аднайменным рэгіёне. Разам з вадасховішчам Твэрдошын(sk) складае гідрасыстэму Орава, выбудаваную на сутоку рэкаў Белая і Чорная Орава. Гэта найбольшае вадасховішча ў Славаччыне плошчай 35 км² і максымальнай глыбінёю 38 м.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працы на праекце стартавалі ў 1941 року, увод плаціны ў эксплюатацыю адбыўся ў 1954. Дзеля напаўненьня вадой былі затопленыя вёскі Сланіца, Осада, Гамры, Ляўкава, Усьце над Оравай, дольная частка вёскі Бобраў і ²/3 Намэстава зь ягоным гістарычным цэнтрам. Па вёсцы Сланіца над паверхняй вады застаўся пагорак, які ўтварыў Сланіцкую і Птушыную выспы, якія пры нізкім узроўні вады злучаныя вузкім праходам.

Вадасховішча зь ягонымі берагамі і выспамі адносіцца да найістотнейшых месцаў пражываньня вадаплаўных птушак у Славаччыне, ляжыць на міграцыйнай трасе водных і прыводных птушак.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ораўскае вадасховішча ёсьць адным з курортных месцаў, якое шторок наведваюць тысячы турыстаў. Улетку найбольшай папулярнасьцю карыстаецца паўднёвая і заходняя часткі вадасховішча, дзе ёсьць магчымасьць пакатацца на яхтах, водных матацыклах, заняцца веславаньнем ці віндсэрфінгам, іншымі воднымі відамі спорту і гульнямі. Узімку практыкуюцца зімовыя віды спорту ды проста прагулянкі па прыбярэжным лёдзе.

На Сланіцкай высьпе, якая ўтварылася пасьля затапленьня вёскі Сланіца, знаходзіцца рыма-каталіцкі касьцёл Узвіжаньня Сьвятога Крыжа (XVIII стагодзьдзе) і ляпідарыюм. У касьцёле ладзяцца выставы і канцэрты.

З прэснаводных рыб, што насяляюць вадасховішча, — судак, карп, шчупак і ласосі(cs), сустракаюцца таксама вугры ды самы.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ораўскае вадасховішчасховішча мультымэдыйных матэрыялаў