Ордэн базылянаў-мэлькітаў Сьвятога Збаўцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ордэн базылянаў-мэлькітаў Сьвятога Збаўцы (па-лацінску: Ordo Basilianus Sanctissimi Salvatoris Melkitarum) — каталіцкі Ордэн усходняга абраду. Прытрымліваецца статуту, складзенага сьвятым Васілём Вялікім.

Заснаваны ў 1684 у Лібане мітрапалітам Тырскім і Сыдонскім Яўхімам Сайфі (16421722). Зацьверджаны Сьвятым Пасадам 25 студзеня 1717. Рэзыдэнцыя ордэна разьмешчаная ў горадзе Сайда (Лібан). У 1934 Ордэн разам зь іншымі мэлькіцкімі Законамі новую канстытуцыю (канчаткова зацьверджаная ў 1956). 18 манаскіх мясьцінаў знаходзяцца ў Лібане, Эгіпце, Сырыі і Палестынскай аўтаноміі (дыяцэзіі Тыру, Сайды, Акры, Трыпалі, Дамаску). Таксама Ордэн мае сем парафіяў і сэмінарыю ў ЗША. У 1998 у ордэне было 123 манахі, зь іх 94 сьвятары.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніца: айцец Ісыдар Патрыла, «Католическая энциклопедия»