Ордэн базылянаў-мэлькітаў сьвятога Яна Хрысьціцеля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ордэн базылянаў-мэлькітаў Сьвятога Яна Хрысьціцеля (па-лацінску: Ordo Basilianus Sancti Johannis Baptistae Melkitarum), таксама званы Ордэн шувайрытаў — каталіцкі Ордэн усходняга абраду. Прытрымліваецца статуту, складзеным сьвятым Васілём Вялікім.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваны ў 1712 у Лібане двума манахамі з манастыру Баляманд, якія ўсталяваліся ў Царкве сьвятога Яна Хрысьціцеля ля пасёлку Шувайр. У 1722 першы кіраўнік суполкі Нічыпар Кармі ўсталяваў для манахаў грамады чатыры зарокі: традыцыйныя зарокі беднаты, цноты, паслухмянства й новы пакоры. Зацьверджаны Сьвятым Пасадам у 1757. У 1934 Ордэн разам зь іншымі мэлькіцкімі Законамі новую канстытуцыю (канчаткова зацьверджаная ў 1956). Рэзыдэнцыя ордэна разьмешчаная ў горадзе Ханчара (Лібан). Усе манаскія мясьціны знаходзяцца ў Лібане.

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

год манахі зь іх сьвятароў парафіі
1988 61 42
1998 56 38 6
2000 55 38
2001 59 39
2002 61 39 6
2004 61 41 6
2005 56 41 8

Прадстаўнікі Ордэну ў касьцёльнай герархіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніца: айцец Ісыдар Патрыла, «Католическая энциклопедия»

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]