Осьцікавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Осьцікавічы
Герб «Трубы»
Краіна паходжаньня Вялікае Княства Літоўскае

Осьцікавічы, Осьцікішляхецкі род гербу «Трубы» ў Вялікім Княстве Літоўскм. У XV—XVI стагодзьдзях прадстаўнікі роду займалі высокія дзяржаўныя пасады. Заснавальнікам роду зьяўляецца літоўскі баярын Осьцік, яго старэйшы сын Радзівіл стаў заснавальнікам роду Радзівілаў — найбольш уплывовага сямейства ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага[1].

Прозьвішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Осьцік, ад якога ўтварылася прозьвішча роду, адпавядае старажытнаму германскаму імю Gasticho 'вандроўнік'[2].

Прадстаўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Юры Осьцікавіч (памёр 1456 або 1447) — сын Рыгора. Дзяржаўца анікштынскі, дорсунскі. Маршалак гаспадарскі у 1546 годзе[1].
  • Юры Осьцікавіч (памёр 1579) — сын Юрыя. Староста браслаўскі з 1558 году, дзяржаўца упіцкі ў першай палове 1560-х гадоў, ваявода амсьціслаўскі ў 1566—1578 гадох, ваявода смаленскі з 1578 году. Кальвініст, удзельнік Лівонскай вайны. Па сьмерці Жыгімонта Аўгуста выступаў за абраньне на яго месца царэвіча Фёдара Іванавіча. Падпісаў элекцыю Генрыха Валуа, па ўцёках якога ў Францыю выступаў супраць абраньня каралём і вялікім князем цара Іван IV Жахлівага[1].
  • Рыгор Осьцікавіч (памёр 18 чэрвеня 1580) — сын Юрыя. Каралеўскі дваранін з 1569 году. Кальвініст. У 1572 годзе выступаў за абраньне каралём і вялікім князем царэвіча Фёдара Іванавіча, у 1575 годзе выступіў прыхільнікам абраньня цара Івана IV, якому прапаноўваў падтрымку за гарады Ковель і Бельск, а таксама пасаду «гетмана дворнага». У 1580 годзе абвінавачаны ва ўдзеле ў змове супраць караля і вялікага князя Стафана Баторыя, пакарны сьмерцю[1].
  • Ян Осьцікавіч — сын Рыгора. Судзьдзя земскі віленскі ў 1600—1609 гадох. Па яго сьмерці род Осьцікавічаў спыніўся[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]