Ота Дзікс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ота Дзікс. Ащтапартрэт. 1926

Вільгельм Генрых Ота Дзікс (ням. Wilhelm Heinrich Otto Dix, 2 сьнежня 1891, Гера, Цюрынгія — 25 ліпеня 1969, Зінген, Бадэн) — нямецкі мастак і графік.

Ярка акрэсьлены авангардыст, у 1920-я гады быў зьвязаны з дадаізмам і экспрэсіянізмам. Нараўне з Жоржам Гросам прадстаўнік так званай «новай рэчыўнасьці».

Палотны Дзікса адрозьніваюць сацыяльныя і пацыфісткай матывы, асэнсаванне агульначалавечых каштоўнасьцяў.

Ота Дзікс зьяўляецца адным з заснавальнікаў аб’яднаньня мастакоў пад назвай Дрэздэнскі сэцэсіён, якое зьявілася ў Дрэздэне ў 1919 годзе.

У апошнія месяцы Другой сусьветнай вайны Ота Дзікс быў прызваны на ваенную службу ў шэрагі фольксштурма. У канцы вайны Дзікс быў узяты ў палон францускімі войскамі і ў лютым 1946 году адпушчаны на свабоду.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Otto Dix — расейскі дарк-вэйв гурт, названы ў гонар мастака

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ота Дзікссховішча мультымэдыйных матэрыялаў