Ота Еспэрсэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ота Еспэрсэн
Дата нараджэньня 16 ліпеня 1860(1860-07-16)[1][2]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 30 красавіка 1943(1943-04-30)[1] (82 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак мовазнаўца, эспэрантыст, аўтабіёграф, пэдагог, пісьменьнік, прафэсар унівэрсытэту, ідыст, ангеліст, філёзаф
Месца працы
Узнагароды

Енс О́та Га́ры Е́спэрсэн (па-дацку: Jens Otto Harry Jespersen; 16 ліпеня 1860, Ранэрс — 30 красавіка 1943, Капэнгаген) — дацкі мовазнавец.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Капэнгагенскі ўнівэрсытэт, затым працягваў адукацыю ў Оксфардзкім унівэрсытэце. У 1893—1925 гг. прафэсар ангельскай мовы ў Капэнгагенскім унівэрсытэце.

Аўтар падручніка ангельскай мовы (1895, вытрымаў 19 выданьняў), у аснову якога пакладзена жывая гутарковая мова. Сваё разуменьне граматыкі як жывога і разьвіваецца цэлага ён адбіў у «Філязофіі граматыкі» (1924). Еспэрсэн — аўтар «тэорыі прагрэсу» ў мове, згодна зь якой усе моўныя зьмены накіраваны на палягчэньване ўмоў камунікацыі і таму прагрэсіўныя. Стварыў праект міжнароднай штучнай мовы «навіяль», раней удзельнічаў у распрацоўцы Іда.

Працы Еспэрсэна аказалі значны ўплыў на разьвіцьцё лінгвістыкі XX стагодзьдзя.

Навуковыя працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Lehrbuch der Phonetik. — Lpz.-В., 1904.
  • Modern English grammar. — Vol. 1—7. — L., 1909-49.
  • Language, its nature, development and origin. — L., 1922.
  • An international language. — L., 1928.
  • Essentials of English Grammar, 1933.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Otto Jespersen // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ Identifiants et Référentiels (фр.)ABES, 2011.
  3. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118776169 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  4. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118776169 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.