Офіс расавай палітыкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Офіс расавай палітыкі NSDAP (па-нямецку: Rassenpolitisches Amt) — створаны NSDAP аддзел для ўніфікацыі і надгляду усяе ідэалёгіі і прапаганды ў галіне дэмаграфіі і расавае палітыкі.

Быў утвораны дэкрэтам 17 лістапада 1933 году. Мандат офісу ўсталёўваў, у прыватнасьці, што ўсе прэс-рэлізы, зьвязаныя з расавымі пытаньнямі, патрабуюць узгадненьня ў офісе, а таксама што офіс займаецца ўсімі справамі, зьвязанымі з расавай і дэмаграфічнай палітыкай, у супрацоўніцтве з кампэтэнтнымі ворганамі. Таксама меў прымаць удзел у заканатворчай дзейнасьці па гэтых пытаньнях.

Кіраўніком офісу зьяўляўся Вальтэр Грос[1], якому падпарадкоўваліся 25 супрацоўнікаў.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • NSDAP на cine-holocaust