Павал Баран

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Баран
Paul Baran
Дата нараджэньня 29 красавіка 1926(1926-04-29)[1][2][3]
Месца нараджэньня Гародня, Польшча
Дата сьмерці 26 сакавіка 2011(2011-03-26)[4][5][6][…] (84 гады)
Месца сьмерці Пала-Альта, Каліфорнія
Прычына сьмерці інсульт
Месца пахаваньня
Месца вучобы Каліфарнійскі ўнівэрсытэт (Лос-Анджэлес)
Тэхналягічны інстытут Дрэксэля
Занятак вынаходнік, бізнэсмэн, спэцыяліст у галіне інфарматыкі, інжынэр
Навуковая сфэра спэцыяліст у галіне інфарматыкі[d]
Месца працы
Вядомы як Адзін са стваральнікаў Інтэрнэту
Узнагароды Залаты мэдаль імя Аляксандра Грэма Бэла
Нацыянальны мэдаль ЗША ў галіне тэхналёгіяў і інавацыяў

Па́вал Бара́н (па-ангельску: Paul Baran; 29 красавіка 1926, Горадня — 27 сакавіка 2011, Каліфорнія) — амэрыканскі інжынэр і вынаходнік беларускага паходжаньня, адзін са стваральнікаў Інтэрнэту.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Гародні ў жыдоўскай сям’і[7]. У 1928 року зь сям’ёй пераехаў у ЗША.

Бакаляўр (Тэхналягічны інстытут Дрэксэля, 1949), магістар (Каліфарнійскі ўнівэрсытэт у Лос-Анджэлесе, 1959)[8].

Працаваў у лябараторыях міністэрства абароны ЗША.

Распрацаваў мэханізм перадачы інфармацыі ад кампутара да кампутара, які лёг у аснову сеткі ARPANET. У 2008 року атрымаў ўзнагароду ад прэзыдэнта ЗША за ўнёсак у разьвіцьцё тэхналёгіяў.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]