Павал Баскакаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Баскакаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 лістапада 1991(1991-11-28)[1] (32 гады)
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2011 БАТЭ 0 (0)
2010 Камунальнік[d] 25 (1)
2011 Віцебск 5 (0)
2011 Камунальнік[d] 13 (1)
2012—2014 Смаргонь 63 (6)
2015 Мікашэвічы 5 (0)
2016 Дняпро Магілёў 19 (3)
2017 Узда 5 (0)
2018—2019 Крумкачы 45 (11)
2020 Хваля 11 (1)
2021—2022 Кронан[d] 5 (1)

Па́вал Баска́каў (нарадзіўся 28 лістапада 1991 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец менскай футбольнай школы «Фартуна». Пасьля трапіў у склад барысаўскага БАТЭ, дзе гуляў за дубль. Сэзон 2010 году правёў у арэндзе ў слонімскім «Камунальніку», а на наступны год дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў складзе «Віцебску». У верасьні 2011 году пакінуў віцебскі клюб і зноў апынуўся ў «Камунальніку». Пачынаючы з сэзону 2012 году пачаў выступаць у Першай лізе за «Смаргонь». Спачатку толькі выходзіў на замену, але потым замацаваўся ў асноўным складзе. У сэзоне 2014 году ўжо быў адным з найлепшых у складзе смаргонцаў, узяўшы ўдзел у 29 матчах чэмпіянату з 30 і дапамог «Смаргоні» заняць высокае чацьвертае месца.

У лютым 2015 году падпісаў кантракт зь мікашэвіцкім «Гранітам»[2]. У складзе «Граніта» гуляў пераважна за дубль, у асноўнай камандзе зрэдку выходзіў на замену. У сакавіку 2016 году пакінуў Мікашэвічы[3]. У 2016 годзе выступаў за клюб «Прамень»[4]. Зь сярэдзіны сэзону 2017 году выступаў за клюб «Узда»[5]. З 2018 году выступаў за клюб «Крумкачы»[6], які на наступны сэзон быў пераназваны ў НФК. У першай палове 2019 году звычайна выходзіў у пачатковым складзе, а пазьней пачаў перадусім зрэдку выходзіць на замену. У студзені 2020 году пакінуў НФК[7].

У лютым 2020 году падпісаў кантракт зь пінскай «Хваляй»[8]. Пакінуў каманду па заканчэньні сэзону 2020 году. У ліпені 2021 году далучыўся да стаўпецкага «Кронана», дзе гуляў да канца сэзону. У пачатку 2024 году стаў адміністратарам каманды БАТЭ-2[9].

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Граніт 2015 Найвышэйшая ліга 5 0
Прамень 2016 Першая ліга 19 3
Узда 2017 Другая ліга 5 0
Крумкачы 2018 Другая ліга 26 8

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]