Павал Калаур

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Павал Калавур»)
Павал Калавур
Старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі
28 сьнежня 2014 — дасюль
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Андрэй Кабякоў
Папярэднік: Надзея Ермакова
Старшыня праўленьня Белзьнешэканомбанку
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1962(1962)
в. Белавуша , Столінскі раён Берасьцейская вобласьць, БССР
Адукацыя:
Узнагароды: Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Пава́л Уладзі́меравіч Калау́р[1][2], часам Калаву́р[3] (нар. 1962, в. Белавуша, Столінскі раён) — беларускі эканаміст, са сьнежня 2014 году Старшыня Нацыянальнага банку Беларусі. Кандыдат эканамічных навук.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум (сёньня — Палескі дзяржаўны ўнівэрсытэт) у 1980 годзе па спэцыяльнасьці «Улік ў ашчадных касах». У 1985 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава (сёньня — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт) па спэцыяльнасьці «Фінансы і крэдыт». У 2001 годзе абараніў дысэртацыю. Тэмай дасьледаваньня былі эканамічныя перадумовы і наступствы манэтарнага саюзу Беларусі і Расеі. Ацэньваў ён іх нэгатыўна[4].

Працаваў у Стаўпцоўскім, Бярэзінскім, Валожынскім аддзяленьнях Дзяржбанку СССР — спачатку эканамістам, пасьля намесьнікам кіраўніка і кіраўніком адпаведна (1985—1987). З 1988 году кіраваў Валожынскім аддзяленьнем Аграпрамбанку СССР, а пасьля яго рэструктурызацыі — кіраўніком адпаведнага аддзяленьня Белаграпрамбанку (да 1993). У 1993—1999 быў намесьнікам старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь, у 1999—2010 — першым намесьнікам старшыні. У 2010—2014 кіраваў Белзьнешэканомбанкам[5].

28 сьнежня 2014 прызначаны старшынём праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]