Павал Ксавэры Бжастоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Ксавэры Бжастоўскі
Павал Ксавэры Бжастоўскі. Невядомы мастак, сярэдзіна XVIII ст.
Павал Ксавэры Бжастоўскі. Невядомы мастак, сярэдзіна XVIII ст.

Герб «Стрэмя»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 30 сакавіка 1739
Памёр 17 лістапада 1827
Род Бжастоўскія
Бацькі Юзэф Бжастоўскі
Людвіка Садоўская[d]
Дзейнасьць публіцыст

Павал Ксавэры Бжастоўскі[a] (30 сакавіка 1739, Мосар Ашмянскага павету17 лістапада 1827, Рукойні каля Вільні) — дзяржаўны і рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мэцэнат. Канонік віленскі (1755—1773), пісар (1762—1774) і рэфэрэндар духоўны вялікі літоўскі (1774—1787), архідыякан віленскі (з 1823)[2]. Кавалер Ордэна Сьвятога Станіслава (1767)[3].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Павал Ксавэры Бжастоўскі аб'яўляе Статут сялянам Паўлаўскай рэспублікі. Ф. Смуглевіч, 1795 г.

Паходзіў з шляхецкага роду Бжастоўскіх гербу «Стрэмя», сын Юзэфа. Меў братоў Робэрта і Станіслава.

3 1758 году навучаўся ў Рыме ў Калегіюм Клімэнтынум, сьвятар з 1763 году.

Фінансаваў выданьне кніжак езуіцкай, піярскай і базылянскай друкарнямі ў Вільні. Перакладаў з італьянскай і францускай моваў. Аўтар кнігі «Генэалягічныя паведамленьні пра дом Бжастоўскіх» (на розных мовах, 1776, 1796 і 1818 гады).

У 1767 годзе набыў маёнтак Мерач у Віленскім павеце (перайменаваў яго ў Паўлава), і пад уплывам ідэяў філёзафа-асьветніка Жана-Жака Русо, а таксама сацыялістаў-утапістаў Томаса Мора, Анры Сэн-Сімона ды іншых правёў радыкальныя сацыяльна-эканамічныя рэформы, увёў самакіраваньне сялянаў[4].

Рэформы апісаў у кнізе «Ўставы для добрага парадку і павіннасьцяў аселых людзей у маёнтку Паўлава ці Мерач, прадпісаныя ў 1771 року» (Вільня, 1771, 2-е выданьне 1791 год), «Лісты ананіма, якія апісваюць камісію вольных паўлаўскіх валашчанаў з сваім дзедзічам, ксяндзом Бжастоўскім, экс-рэфэрэндарам ВКЛ» (бяз даты і месца выданьня).

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год) прадаў Паўлава, жыў у Дрэздэне, Рыме. Па вяртаньні на радзіму быў пробашчам у Рукойнях каля Вільні[5].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Таксама Павал Ксавэр Берастоўскі або Павал Брастоўскі[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пазьняк З. Тэрра Дэй. — Варшава — Нью Ёрк — Вільня: «Беларускія Ведамасьці», Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, 2014. С. 395.
  2. ^ Пазднякоў В. Бжастоўскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 326.
  3. ^ Zbigniew Dunin-Wilczyński. Order Świętego Stanisława. — Warszawa, 2006. S. 179.
  4. ^ 87. Што такое «Паўлаўская рэспубліка»? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Вільня, 2002.
  5. ^ Пазднякоў В. Бжастоўскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 327.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]