Павал Лоўгач

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Лоўгач
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 сакавіка 1995(1995-03-02)[1][2] (29 гадоў)
Рост 186 см
Вага 83 кг[3]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2013—2016 Менск 0 (0)
2016 Смаргонь 4 (0)
2016 Ашмяны-БДУФК 13 (2)
2017 Баранавічы 25 (5)
2018 Дняпро Магілёў 16 (1)
2019 Маладэчна-2018 17 (3)
2020—2023 Астравец 86 (17)

Павал Лоўгач (нарадзіўся 2 сакавіка 1995 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Астравец».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец футбольнага клюбу «Менск». З 2012 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У 2013 годзе прыцягваўся да асноўнай каманды, аднак гэтак і не дэбютаваў за яе. У пачатку 2016 году на правах арэнды далучыўся да «Смаргоні», а ўлетку далучыўся да «Ашмянаў», якія ня здолеў выратаваць ад вылету ў Другую лігу. У 2017 годзе выступаў у Першай лізе за «Баранавічы», быў адным з асноўных гульцоў.

У студзені 2018 году прыбыў на прагляд у магілёўскае «Дняпро» і ў лютым афіцыйна ўзмоцніў склад клюбу[4]. У першай палове сэзону 2018 году трывала зьяўляўся на полі, пазьней праз траўмы страціў месца ў асноўным складзе. У сьнежні 2018 году пакінуў магілёўскі клюб[5]. У чэрвені 2019 году далучыўся да «Маладэчна-2018»[6], дапамог клюбу прабіцца ў Першую лігу. У красавіку 2020 году стаў гульцом «Астраўца».

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Баранавічы 2017 Першая ліга 25 5
Дняпро Магілёў 2018 Найвышэйшая ліга 16 1

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]