Павал Лыжын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Лыжын

Павал Лыжын (нарадзіўся 24 сакавіка 1981 году, Высокае) — беларускі лёгкаатлет (штурханьне ядра).

Навучаўся ў Бабруйскай вучэльні алімпійскага рэзэрву (Магілёўская вобласьць)[1]. На Алімпійскіх гульнях 2008 году — 5-ы (у лістападзе 2016 году вынік ануляваны праз допінг[2]), Алімпійскіх гульнях 2004 году — 17-ы, чэмпіянаце сьвету 2009 — 6-ы, срэбраны прызэр чэмпіянату Эўропы 2007, на чэмпіянаце Эўропы 2010 — 7-ы.

Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 году ў штурханьні ядра, у фінале заняў 8-е месца з 12-ці[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]