Павал Санковіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Санковіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся29 чэрвеня 1990(1990-06-29) (33 гады)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяплывец
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Санковіч.

Па́вал Санко́віч (нар. 29 чэрвеня 1990 году, Горадня) — беларускі плывец. Бронзавы прызэр чэмпіянату Эўропы 2014 году (100 м батэрфляем).

Бронзавы прызэр чэмпіянту Эўропы 2011 году на «кароткай вадзе» на дыстанцыі 100 м на сьпіне. Срэбраны прызэр чэмпіянату сьвету 2008 году сярод юніёраў на дыстанцыі 50 м на сьпіне, бронзавы прызэр чэмпіянату сьвету 2008 году сярод юніёраў на дыстанцыі 50 м батэрфляем. Рэкардсмэн Беларусі на дыстанцыі 50 і 100 м на сьпіне, 100 м батэрфляем.

Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 году ў катэгорыях 100 м батэрфляй (34 месца з 43-х) і 100 м на сьпіне (18 месца з 43-х)[1]. На Алімпійскіх гульнях 2016 году заняў 28 месца на дыстанцыі 100 м батэрфляем.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]