Павал Трубяцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Трубяцкі
Paweł Trubecki

Герб Трубяцкіх
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся Сьцяг Польшчы 1879
Памёр Сьцяг Эстоніі 1941
Род Трубяцкія
Бацькі Нэстар Трубяцкі
Марыя Каліноўская
Жонка Марыя Дабжынская
Дзеці Іван Міхкель Трубяцкі, Аляксандар Трубяцкі, Уладзімер (Валац) Трубяцкі, Анюта Гарбачова

Павал Трубяцкі (па-польску: Paweł Trubecki; 1879, ці 1866 [1], Царства Польскае — 1941, Талін, Эстонія) — прадстаўнік княскага роду Трубяцкіх.

Сын Нэстра Трубяцкога і Марыі з Каліноўскіх. У маладосьці ўваходзіў у склад Польскае партыі сацыялістычнае. У 1906 пераехаў у Рэвэль (цяпер Талін), дзе зь цягам часу далучыўся да руху «Маладая Эстонія» (Noor-Eesti). Жаўнер Асобнага атраду БНР у Эстоніі (кіраўнік — Станіслаў Булак-Балаховіч), удзельнічаў у вайне за незалежнасьць Эстоніі 1918—1920 гадоў. Уладальнік Нансэнаўскага пашпарту.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Быў жанаты ад 1903 з Марыяй Макееўнай Дабжынскай (1 жніўня 1887, Ворша — 22 сакавіка 1974, Талін). Меў чытырох дзяцей: трох сыноў Івана Міхкеля (1906, Ворша — 1971, Талін), Аляксандра (1913, Талін — 1941, Талін), Уладзімера (1915—1997) і дачку Анюту Гарбачову (1908, Талін — 2004, Талін).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ [1]