Павал Харламповіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Харламповіч
Дата нараджэньня 4 лютага 1884(1884-02-04)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці XX стагодзьдзе
Занятак нумізмат
Навуковая сфэра нумізматыка і археалёгія
Месца працы

Па́вал Васі́льевіч Харлампо́віч (4 лютага 1884, вёска Рагачы, цяпер Бярозаўскі раён — ?) — беларускі нумізмат, прафэсар археалёгіі[1].

У 1920—1925 сябар Менскага таварыства гісторыі і старажытнасьцяў. 3 2-й паловы 1920-х дырэктар Беларускага дзяржаўнага музэю, сябра гістарычна-археалягічнай і этнаграфічнай сэкцыі Інстытуту беларускай культуры, працаваў выкладнікам БДУ.

У 1929 пазбаўлены працы, арыштаваны. У 1931 высланы на Поўнач СССР. Далейшы лёс Паўла Харламповіча невядомы[2].

Творы[3][рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Справаздача Беларускага дзяржаўнага музэя // Асьвета. 1925, №3;
  • Праскія грошы ў беларускіх манэтных скарбах // Гіст.-арх. зборнік. №1. — Менск, 1927;
  • Манэтныя скарбы, знойдзеныя ў Беларусі, у зборах Беларускага дзяржаўнага музэя // Гіст.-арх. зборнік. №1. — Менск, 1927;
  • Пяцігодзьдзе Беларускага дзяржаўнага музэя // Наш край. 1927, №1.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ігар Кузьняцоў. Носьбіты нацыянальнай ідэі — ахвяры таталітарнага рэжыму // Таталітарызм. Курс лекцыяў / Рэд. А. І. Анціпенка. — Менск: Беларускі Калегіюм, 2007. — 224 с.
  2. ^ Харламповіч Павел // Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі — Менск: БГА, 2000.
  3. ^ ХАРЛАМПОВІЧ Павел Васілевіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]