Павал Цесьлюкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Цесьлюкевіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 траўня 1995(1995-05-11)[1] (28 гадоў)
Рост 175 см
Вага 68 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Маладэчна-2018
Нумар 70
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2020 Нёман Горадня 31 (2)
2016 Баранавічы 24 (3)
2017 Мікашэвічы 30 (4)
2020—2021 Гомель 20 (7)
2021—2023 Дняпро Магілёў 68 (7)
2024—4 Маладэчна-2018 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
14 красавіка 2024.

Па́вал Цесьлюке́віч (нарадзіўся 11 траўня 1995 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Маладэчна-2018».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец СДЮШАР гарадзенскага «Нёмана». З 2012 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У cэзоне 2013 году замацаваўся ў рэзэрвовай камандзе, а з 2014 году пачаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды, хоць гэтак і не згуляў за яе. У сакавіку 2016 году быў аддадзены ў арэнду ў «Баранавічы», дзе неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе, а cэзон 2017 году правёў у мікашэвіцкім «Граніце», адгуляўшы ў якасьці гульца стартавага складу ва ўсіх 30 матчах Першай лігі.

У студзені 2018 году па вяртаньні з арэнды пачаў трэнавацца з асноўнай камандай «Нёмана»[3] і ў выніку пачаў у ейным складзе cэзон 2018 году. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 30 сакавіка 2018 году ў матчы першага тура супраць «Віцебска» (1:1), адгуляўшы першы тайм на пазыцыі левага паўабаронцы. Пазьней здолеў стаць гульцом першага складу каманды. У сьнежні 2018 году падоўжыў кантракт з гарадзенцамі да канца 2020 году[4]. У cэзоне 2019 году чаргаваў выхады ў асноўным складзе і дублі, а ў 2020 годзе выступаў выключна за дубль.

У ліпені 2020 году на ўзаемную згоду скасаваў кантракт зь «Нёманам»[5] і неўзабаве стаў гульцом «Гомля»[6]. Замацаваўся ў пачатковым складзе гомельскага клюбу і дапамог яму вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2021 году падоўжыў кантракт з «Гомлем»[7]. У Найвышэйшай лізе радзей зьяўляўся на полі, і ў ліпені 2021 году пагадненьне з клюбам было скасаванае[8].

У ліпені 2021 году падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром»[9]. У cэзоне 2021 году часьцей выходзіў на замену, у cэзоне 2022 году ў Найвышэйшай лізе пачаў гуляць пераважна ў першай адзінаццатцы. У сьнежні 2022 году падоўжыў кантракт з магілёўскім клюбам[10][11]. У сьнежні 2023 году пакінуў «Дняпро»[12]. У студзені 2024 году далучыўся да «Маладэчна-2018»[13].

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Граніт 2017 Першая ліга 30 4
Нёман 2018 Найвышэйшая ліга 20 2

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]